«У пошуках радасці. Зураб Цэрэтэлі і акадэмікі РАХ».

18 ліпеня ў 12:00 у філіяле «Мастацкі музей» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея ў рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Расійская акадэмія мастацтваў адкрывае перасовачную выставу «У пошуках радасці. Зураб Цэрэтэлі і акадэмікі РАХ».

Аснову экспазіцыі складаюць творы выдатнага майстра, чыё імя стала сімвалам цэлай эпохі ў сусветным мастацтве, — народнага мастака СССР і РФ, прэзідэнта Расійскай акадэміі мастацтваў Зураба Канстанцінавіча Цэрэтэлі (1934–2025).

— Галоўнай тэмай шматграннай творчасці Зураба Цэрэтэлі заўсёды выступала прыгажосць Сусвету. У яго жывапісе гэтая ідэя раскрываецца праз гучныя, багатыя па фактуры і спалучэннях фарбы каларыту, а ў скульптуры — праз гарманічную музычнасць вобразаў. Прадстаўленыя ў жывапісе, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве творы гучаць як «Ода радасці», — расказалі нашай рэдакцыі ў музеі.

Віцебск, вул. Леніна, 32

Тэрмін экспанавання — да 10 верасня.

Служба інфармацыі «К»

MAX TikTok