«Таццяна Сельвінская. Дыялог з Малевічам»

17 ліпеня ў 16:00 у філіяле «Мастацкі музей» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея ў рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адкрываецца выстава «Таццяна Сельвінская. Дыялог з Малевічам» са збору Дзяржаўнага гісторыка-мастацкага і літаратурнага музея-запаведніка «Абрамцава».

 

Таццяна Ільінічна Сельвінская — жывапісец, сцэнограф, паэт, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі, Ганаровы член Акадэміі мастацтваў Расіі. У яе творчым арсенале — больш за 100 персанальных і калектыўных выставак, больш за 100 спектакляў у суаўтарстве з рэжысёрамі Феліксам Берманам, Раманам Вікцюком і інш.

У Віцебску выстава Таццяны Сельвінскай сімвалічная. У яе ўвайшлі серыі «Дыялог з Малевічам», «Мастак», «Тры Арт», «Пасля жыцця». Усяго 21 праца, большасць з іх напісаны ў 2020-м. Творцы было 92 гады.

Віцебск, вул. Леніна, 32

Тэрмін экспанавання — да 13 верасня.

Служба інфармацыі «К»

MAX TikTok