«Славянская рапсодыя»

Да XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Расійскі нацыянальны музей музыкі прадстаўляе ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі выставу да гісторыі расійска-беларускіх музычных сувязей «Славянская рапсодыя».

Экспазіцыя раскрывае глыбокае сваяцтва дзвюх культур праз некалькі тэматычных раздзелаў.

Адзін з іх прысвечаны агульным народным інструментам, які сустракаецца ў абедзвюх фальклорных традыцыях.

Цэнтральнае месца займаюць матэрыялы, звязаныя з Пятром Чайкоўскім, Анатолем Багатыровым, Мікалаем Мяскоўскім і Вісарыёнам Шабаліным, Васілём Залатаровым.

Асобны сюжэт апавядае пра хор «Слаўся» з оперы Глінкі «Жыццё за цара», чые фрагменты выкарыстоўваюцца ў фанфарах форуму.

— Сярод найкаштоўнейшых экспанатаў — рукапіс «Славянскага марша» Чайкоўскага і «Славянскай рапсодыі» Мяскоўскага, — распавялі нашай рэдакцыі ў музеі.

Адкрыццё адбудзецца 17 ліпеня а 14-й.

Віцебск, вул. Леніна, 36 (Ратуша).

Тэрмін экспанавання — да 20 верасня.

Служба інфармацыі «К»

MAX TikTok