14 ліпеня ў 16:00 у філіяле «Мастацкі музей» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея ў рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адкрываецца выстава жывапісу «Ілля Рэпін» са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

— Бліскучы талент, велізарная стараннасць і самаахвярнае служэнне мастацтву вылучылі Рэпіна ў першы шэраг рускіх мастакоў другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя. З яго творчасцю звязаны вышэйшыя дасягненні рэалістычнага мастацтва таго часу, — падкрэслілі ва ўстанове.
13 жывапісных палотнаў, прадстаўленых у калекцыі, дазваляюць прасачыць творчую эвалюцыю майстра і пазнаёміцца з жанравай разнастайнасцю яго спадчыны: ад партрэтаў і гістарычных карцін да бытавых замалёвак.
Віцебск, вул. Леніна, 32.
Тэрмін экспанавання — да 31 снежня.
Служба інфармацыі «К»