Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Апублiкавана: 03 лiпеня 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Соцыум

Аўтар: Аўтары

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці:

 "Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — святам, напоўненым шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні.

Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 года — для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму.

Сёння суверэнная краіна з удзячнасцю ўспамінае ўсіх, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права і магчымасць беларусаў жыць і гадаваць дзяцей на роднай зямлі, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.

Таму кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным. Менавіта гэтыя адвечныя каштоўнасці аб'ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з'яўляюцца залогам поспеху і працвітання краіны.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі.

Са святам! З Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка,

3 ліпеня 2026 г."

Крыніца: Афіцыйны інтэрнэт-партал
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

MAX TikTok