З 1 ліпеня ў Мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працу выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

У гэтым годзе свае дыпломныя работы прадставяць маладыя спецыялісты, якія навучаліся па напрамках станковага жывапісу, скульптуры і графічнага дызайну.
— Экспазіцыя наглядна дэманструе не толькі выдатную прафесійную школу, атрыманую ў сценах каледжа, але і шырокі спектр творчых пошукаў: ад глыбокага вывучэння нацыянальных традыцый да смелых эксперыментаў з сучаснымі мастацкімі формамі. Выстава дазволіць пазнаёміцца з новым пакаленнем беларускіх мастакоў, — распавялі нашай рэдакцыі ва ўстанове.
Па 15 ліпеня.
Мінск, вул. Леніна, 20.
Служба інфармацыі “К”