Краіна шчырых людзей

Апублiкавана: 28 красавiка 2026 Стужка Музыка Мінск Падзеі

Аўтар: Служба інфармацыі

“Песняры” зноў на вініле: “Краіна шчырых людзей” — сапраўдны падарунак для меламанаў.

 

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»” зрабіў прыемны сюрпрыз усім аматарам сваёй творчасці, выпусціўшы новы альбом на вініле. Падзея вельмі значная, бо ўпершыню за 40 гадоў пасля выхаду легендарнага альбома “Праз усю вайну” наш брэндавы калектыў парадаваў прыхільнікаў класічным фарматам. Свежы рэліз, што атрымаў назву “Краіна шчырых людзей”, убачыў свет у Маскве. Гэта не проста пласцінка, а ўвасабленне душы гурта, адрасаванае сапраўдным знаўцам музыкі, калекцыянерам і ўсім, хто неабыякавы да спадчыны Уладзіміра Мулявіна.

“Краіна шчырых людзей” — яшчэ і новая праграма, якую Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” з поспехам прадстаўляе на выступленнях у Расіі і ў нас. Акунуцца ў атмасферу жывых канцэртаў і адчуць непаўторныя эмоцыі, якія дораць чароўныя галасы вакалістаў, можна, слухаючы альбом на вініле. Гэта выбітны шанц для меламанаў дакрануцца да гісторыі і сучаснасці легендарнага ВІА, а для калекцыянераў — папоўніць каштоўную скарбонку адметным выданнем.

“Краіна шчырых людзей” — сімвал пераемнасці пакаленняў і нязгаснай любові да музыкі, якая асвятляе сэрцы ўжо многія гады.

Служба інфармацыі “К”