Выстава дзіцячага малюнка "Каляровы сусвет"

28 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы дзіцячага малюнка "Каляровы сусвет", прымеркаванай да Дня абароны дзяцей.

 

У экспазіцыі – работы дзяцей ад 5 да 15 гадоў, выкананыя ў розных тэхніках. Праект аб'яднае станковыя працы і ілюстрацыі юных аўтараў, якія адлюстроўваюць сваё бачанне навакольнага свету яркае, маляўнічае і добрае.

Некаторыя з мастакоў прапануюць сюжэтныя карціны, зробленыя на аснове прыдуманых імі асабіста казак.

Выстава створана сумесна з мастацкімі студыямі "Yellow room" г. Смалявічы і "Майстэрня ілюстратараў" г. Мінск.

Адкрыццё ў 16:00.

Уваход на адкрыццё выставы вольны.

Мінск, НББ, галерэя «Панарама» (22-гі паверх).

Тэрмін экспанавання: 28 мая 2026 г. – 28 чэрвеня 2026 г.