“Вечары ў Соф'і Гальшанскай”

Ля сцен Гальшанскага замка прайшлі “Вечары ў Соф'і Гальшанскай” — і гэта было вельмі прыгожа, цёпла і цікава!

 

Гісторыя і танцы злучыліся ў адзін вечар.

 

Нехта заслухоўваўся апавяданнямі пра старажытны род, другія кружыліся пад музыку каля старадаўніх сцен.

 

 

Галоўны акцэнт вечара вогненнае шоу. У 23:00 над замкам успыхнулі языкі полымя, паставіўшы фінальную, яркую кропку.

 

Алеся МАЛІНОЎСКАЯ,
загадчык аддзела метадычнай работы Ашмянскага РЦК