Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні

Апублiкавана: 09 красавiка 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Соцыум

Аўтар: Аўтары

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Церахава Аляксандра Аляксандравіча — Намеснікам Прэм'ер-міністра (пытанні будаўніцтва, ЖКГ і транспарту),

Маркава Марата Сяргеевіча — Міністрам культуры,

Жука Дзмітрыя Аляксандравіча — Міністрам інфармацыі,

Орду Міхаіла Сяргеевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Манголіі,

Мохара Андрэя Канстанцінавіча — генеральным дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва".

Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на назначэнне:

Гуйды Аляксея Уладзіміравіча — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама (пытанні сацыяльнай сферы і ідэалогіі),

Белуся Пятра Казіміравіча — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва і ЖКГ),

Бабінскай Алены Міхайлаўны — старшынёй Браслаўскага райвыканкама,

Бакурава Максіма Сяргеевіча — старшынёй Глыбоцкага райвыканкама,

Мойжыка Леаніда Ігаравіча — старшынёй Аршанскага райвыканкама,

Часнойця Аляксандра Леанідавіча — старшынёй Воранаўскага райвыканкама,

Дзікуна Андрэя Васільевіча — генеральным дырэктарам ЗАТ "Атлант" — дырэктарам Мінскага завода халадзільнікаў.

Назначаючы Марата Маркава, які да гэтага часу ўзначальваў Міністэрства інфармацыі, Міністрам культуры Беларусі, Аляксандр Лукашэнка нагадаў вядомую фразу аб тым, што найважнейшым з мастацтваў з'яўляецца кіно. "Не я гэта сказаў, але абсалютна падтрымліваю. Тое, што мы закінулі кіно, гэта нікуды не варта", — падкрэсліў беларускі лідар.

"Калі мне далажылі аб тым, што Марат Сяргеевіч просіць, каб яго назначылі Міністрам культуры, я крыху здзівіўся, але вітаў гэта. Дай бог, каб уздым кіравання культурай у нас пачаўся з цябе. Я буду толькі рады. Чалавек, які вырас на маіх вачах. Я буду толькі рады", — сказаў Прэзідэнт наконт кандыдатуры на пасаду Міністра культур.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Марат Маркаў ужо мае вопыт міністэрскай працы. "З аднаго крэсла міністэрскага на больш сур'ёзнае і адказнае, скажам так, перасаджваецца. Адказнае і сур'ёзнае, таму што ў нас не атрымлівалася ў папярэдніх міністраў эфектыўна працаваць. Ёсць такое перакананне, што ты, Марат, з гэтым справішся. Ды і іншага выбару ў нас няма, мужыкі", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Што датычыцца нашага ідэалагічнага складніка — ідзе вайна. Пакуль на ідэалагічным фронце. Можа, і дзякуй богу. Будзем пакуль ваяваць. Вы бачыце, што часам нядобрасумленна з намі абыходзяцца, як YouTube там каналы (выдаліў. — Заўвага). Вы людзі вопытныя і часта пра гэта самі гаворыце і не толькі. Вядомыя нашы перадачы ў Эйсманта (гаворка пра тэлепраграму "Клуб рэдактараў", вядучым якой з'яўляецца кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. — Заўвага), я назіраю за разважаннямі вашымі. Вы гэта добра ведаеце — ідзе вайна. І павінен сказаць, гэта тэма Адміністрацыі Прэзідэнта, у нас не ўсё добра тут", — заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Крыніца: Партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь