21 сакавіка вялікая зала Палаца культуры горада Ліды напоўнілася спевамі, усмешкамі і чаканнем цуду: тут адбылося адкрыццё рэгіянальнага фестывалю-конкурсу вакальна-эстраднай творчасці «Зорны дождж-2026».

— Фестываль «Зорны дождж» з’яўляецца знакавай падзеяй у культурным жыцці рэгіёну, — распавялі ва ўстанове. — За гады існавання ён стаў стартавай пляцоўкай для многіх таленавітых артыстаў. І сёлетняе мерапрыемства працягнула выдатную традыцыю, сабраўшы пад сваім крылом удзельнікаў чатырох узроставых катэгорый.



У склад прафесійнага журы ўвайшлі сапраўдныя майстры сваёй справы: Анастасія Банцэвіч (заснавальніца вакальнай майстэрні NBSOUND, г. Мінск), Вольга Пчыцкая (педагог па вакале, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Лідскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў), Анжаліка Булай (метадыст па музычна-інструментальным жанры Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці). Узначаліла журы Лідзія Хвайніцкая, галоўны спецыяліст па пытаннях арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці, захавання гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры Лідскага райвыканкама.
Асаблівая ўвага была нададзена партнёрам фестывалю, без падтрымкі якіх немагчыма было б зрабіць свята такім маштабным.



«Зорны дождж-2026» завяршыўся, пакінуўшы пасля сябе яскравыя ўражанні і незабыўныя эмоцыі. Па словах арганізатараў, адбылося нешта большае, чым проста конкурс, — гэта было сапраўднае свята творчасці, адзінства і мары. Фестываль прадэманстраваў, што ў рэгіёне перад талентамі заўсёды адкрытыя дарогі.

Чарговы «Зорны дождж» адбудзецца ў 2028 годзе.

kultura-info.by