У дзяржаўных кінатэатрах і кіназалах Магілёўскай вобласці адбылася прэм'ера анімацыйнага фільма "Правільныя правілы" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Галоўны сеанс Магілёўшчыны прайшоў у кінатэатры "Чырвоная Зорка" Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства "Кінавідэапракат".


Перад паказам юных гледачоў чакала насычаная праграма: інтэрактыўная пляцоўка, сустрэча з Чабурашкай, выстава "Дзецям аб бяспецы", аквагрым.



Прэм'ера ў кінатэатры "Чырвоная Зорка" стала не толькі пазнавальным урокам бяспекі, але і яркім стартам вясновых канікулаў.

— Дзякуем РУП "Магілёваблгаз", Беларускаму добраахвотнаму пажарнаму таварыству, Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў № 1 імя І.М. Лучанка, ДУА Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў № 7 за сумесную працу па арганізацыі і правядзенні мерапрыемства, — адзначылі ДП "Кінавідэапракат".

Фільм "Правільныя правілы" будзе дэманстравацца ў кінатэатрах і кіназалах Магілёўскай вобласці на працягу года.
kultura-info.by