Агляд літаратуры “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”

Год беларускай жанчыны – гэта падзяка кожнай маці, лекару, настаўніку і працаўніцы за іх штодзённы подзвіг. Гэта год, калі ўся краіна кажа шчырае “дзякуй” тым, хто робіць нашу Беларусь дабрэйшай, прыгажэйшай і мацнейшай.

 

Загадчык аддела бібліятэчнага маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы Тэрэса Чайко наведала Занальны дзяржаўны архіў у г. Ліда з аглядам літаратуры “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”.

Увазе прысутных былі прадстаўлены гісторыка-дакументальныя выданні і творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя  жанчынам, якія на працягу шматвяковай гісторыі пакінулі значны след на зямлі, а асабліва — удзельніцам Вялікай Айчынай вайны.

Сярод выданняў вялікую цікавасць выклікала кніга “Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі” з серыі “Партызанскі архіў”, якая апавядае аб неацэнным укладзе жанчын у беларускі партызанскі рух, пра іх смеласць і адвагу, дабрыню і клопат, што сыгралі значную ролю ў справе агульнай Перамогі. А таксама хроніка “Газетные строки читая сердцем. 1945” і творы беларускіх пісьменнікаў: гістарычныя эсэ А. Марціновіча, І. Масляніцынай, прысвечаныя Ірыне Паскевіч, Соф’і Кавалеўскай, Анастасіі Слуцкай, раман А. Ананьева “Княгіня” ды іншыя.

Кацярына САНДАКОВА, бібліятэкар Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы