Лялька, якая ўвасабляе жыццё жанчыны

Апублiкавана: 08 сакавiка 2026 Стужка Традыцыі Гродна і вобласць Спадчына

Аўтар: Аўтары

Лялька "Берагіня", створаная рукамі майстра Вольгі Кавалеўскай, нясе ў сабе глыбокі сімвалічны сэнс. Яна ўвасабляе жыццё жанчыны ад нараджэння і да сталасці, падкрэсліваючы важнасць пераемнасці пакаленняў і моцную сувязь паміж маці і дзіцём. 

 

Кампазіцыя складаецца з адной вялікай лялькі — сімвала маці-захавальніцы і пяці маленькіх лялек, якія прадстаўляюць розныя этапы жыцця чалавека: ад дзяўчынкі да бабулі, увасабляючы пераемнасць пакаленняў і сувязь чалавека з роднай зямлёй. Усе яны сплецены ў адзіную гарманічную кампазіцыю, якая нагадвае, што кожны момант у жыцці мае сваю важнасць і сэнс. 

Узровень сімвалічнасці і эмацыйнай глыбіні кампазіцыі робіць яе важным элементам культурнай спадчыны і напамінам пра тое, што кожны этап у жыцці — гэта частка вялікай цэлай гісторыі.

Алеся МАЛІНОЎСКАЯ, загадчык аддзела метадычнай работы
ДУК "Ашмянскі РЦК"