Адбыўся прэм’ерны паказ новай стужкі “Беларусьфільма”

Апублiкавана: 05 сакавiка 2026 Стужка Кіно Мінск Кінапрагляд

Аўтар: ГРЫНКЕВІЧ Віялета

Прэм’ерны паказ стужкі “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь” з удзелам здымачнай групы прайшоў 5 сакавіка ў сталічным кінатэатры “Піянер”.

 

Над карцінай, што прапанавала свежы погляд на Асноўны Закон нашай краіны, працавала каманда Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм на чале з Яўгенам Шлемянковым.

 

У цэнтры стужкі, знятай у 2025 годзе, – малады студэнт Макс, які шукае сваё месца ў свеце і сутыкаецца з тыповымі цяжкасцямі пераходнага ўзросту.

 

Карціна раскрывае праблемы сталення, самапазнання і ролі закона ў жыцці кожнага чалавека праз прызму сучасных тэхналогій і інтэрактыўнага адукацыйнага фармату.

Фільм, як адзначыў рэжысёр, не проста пераказвае артыкулы Асноўнага Закона, а паказвае іх практычнае прымяненне, а яшчэ закранае актуальную праблему кібербяспекі.

Віялета ГРЫНКЕВІЧ. Фота аўтара