Урачыстае мерапрыемства і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога праекта "Мастацтву кіно прысвячаецца" адбыліся ў кінатэатры "Радзіма» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства "Кінавідэапракат".


— Праект, які другі год аб'ядноўвае сотні сапраўдных знатакоў кіно з Магілёва і Магілёўскай вобласці, сёлета набыў асаблівае значэнне. Ён быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, — распавяла дырэктар прадпрыемства Марыя Касперовіч. — Нам асабліва прыемна бачыць, як шмат людзей любяць і ведаюць кіно і як для іх важна захоўваць памяць аб гераічных падзеях праз прызму кінематографа.


У рамках праекта прайшло пяць конкурсаў: фатаграфій — "Кінадубль", вершаў — "Кінагерой", відэаролікаў — "Рэха Перамогі", ілюстрацый — "Намалюй гісторыю" і музычны — "Музыка да фільма".


— Сярод удзельнікаў — людзі людзі рознага ўзросту і прафесій. Такое ўнікальнае спалучэнне поглядаў і навыкаў генерыруе неверагодную энергію і дае праекту вялізныя магчымасці, — падкрэслілі арганізатары.


kultura-info.by