У сельскім клубе аграгарадка Кракоўка прайшла пазнавальная праграма для дзяцей "Пагуляем у роднае слова", прысвечаная Дню роднай мовы.


Удзельнікі разам шукалі адказы на пытанні, разгадвалі загадкі, складалі словы і выразы на беларускай мове, гулялі ў народныя гульні, вучыліся танцам і гаварылі пра традыцыі.


Мерапрыемства стала не толькі займальным, але і карысным – яно дапамагло пашырыць веды пра беларускую мову і культуру, а кожны ўдзельнік атрымаў задавальненне ад актыўнага ўдзелу.

Родная мова — аснова нацыянальнай ідэнтычнасці, багацце, якое трэба шанаваць.

Класікі беларускай літаратуры падкрэслівалі, што мова звязвае пакаленні, дае сілу народу і з'яўляецца самым каштоўным скарбам. І гэта абсалютна справядліва!
Алеся МАЛІНОЎСКАЯ, загадчык аддзела метадычнай работы ДУК "Ашмянскі РЦК"