"Чатыры сезоны натхнення" — пад такой назвай у Палацы культуры горада Ліды прайшоў справаздачны канцэрт творчых калектываў Лідчыны.

Каля 200 артыстаў розных узростаў — ад юных талентаў да вопытных майстроў сцэны — прапанавалі ўдзячнай публіцы свае вакальныя, інструментальныя і танцавальныя нумары.


З першых фанфар Лідскага эстраднага аркестра і кранальнага пралогу вядучых да грандыёзнага фіналу пад "дажджом" канфеці – кожны момант быў напоўнены магіяй.

Гэта было прыгожае і цікавае падарожжа па розным порам года.


Чароўныя німфы, юнакі-месяцы і забіяцкія калядкі "Лідчанкі", далікатная вясна з "Забавушкай" і салістамі "Ліда-мюзікл", спякотнае лета з ансамблямі "Шкляры" і "Крышталікi", шчодрая восень "Талакі" і шматлікія калектывы ў зводным нумары "Восеньскі кірмаш" – сапраўдны феерверк талентаў!


Вялікую ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства прыцягнула і выстава-прэзентацыя "Дрэва творчасці", дзе можна было пазнаёміцца з работамі мясцовых майстроў і даведацца больш пра творчае жыццё Лідчыны.

kultura-info.by