Зімовая фантазія ў Бабруйску

Новы год – самае любімае, добрае, казачнае свята, якое чакаюць у кожным доме, у кожнай сям'і. Асабліва — дзеці.

 

У пачатку надышоўшага года сектар па рабоце з дзецьмі Палаца мастацтваў г. Бабруйска сумесна з вакальнай студыяй «Індыга» Палаца мастацтваў правёў тэатралізавана-музычную праграму «Зімовая фантазія».

 

Казачныя персанажы Дзед Мароз, Снягурка і Ф'ек павіншавалі жыхароў і гасцей горада з Новым годам. Любімыя героі падрыхтавалі для публікі тэматычныя танцы, гульні і навагоднія загадкі.

А вакальная студыя «Індыга» прапанавала выдатную музычную праграму.

 

Ксенія ДАШКОЎСКАЯ, культарганізатар сектара па рабоце з дзецьмі
ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска».
Фота Вікторыі
РУБЕЦ