Сёння у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPО адкрылася выстава дасягненняў “Мая Беларусь”.

Мэта экспазіцыі нязменная – выклікаць у беларусаў гонар, натхненне, веру ў сябе і сваю краіну, адчуванне датычнасці да яе будучыні.

Прадэманстраваць, чаго дасягнула наша зямля за гады незалежнасці дзякуючы працы яе народа, яго любові да Радзімы і патрыятызму.


Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі.













Фота: Уладзіміра ШЛАПАКА (газета «Культура» ©)
kultura-info.by