Да юбілейнага 80-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне з 8 па 22 кастрычніка ў Магілёве адбыўся XXIX Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». У гэты перыяд 15 мастакоў з 6 краін стваралі свае работы, натхняючыся гарадскімі і прыроднымі ландшафтамі, помнікамі архітэктуры і мемарыяламі Магілёўшчыны. Экспазіцыя па выніках пленэра адбылася ў Магілёўскім мастацкім музеі імя П.В. Масленікава.
,%20%D0%94%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B3%D0%B0%20%D0%B4%D0%B0%20%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BB%D0%B0.jpg)
Ільяс Кулматаў (Кыргызстан), "Дарога да святла"
Пленэр праводзіцца з 1996 года і мае шырокую геаграфію: за гэты час у ім паўдзельнічалі прадстаўнікі 28 краін свету. Таленавітыя майстры пэндзля, якія працуюць у самых розных жанрах, сустракаюцца, абменьваюцца вопытам і ўносяць вялікі ўклад у развіццё беларускага жывапісу. Кожны пленэр прысвячаецца вядомым мастакам, дзеячам Магілёўскай зямлі, знамянальным падзеям і памятным датам Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы гэтай традыцыі больш за тысячу высокамастацкіх твораў захоўваюцца ў асноўным фондзе Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава і складаюць аснову пастаянных і часовых экспазіцый.
Мэтай правядзення пленэру на працягу дваццаці дзевяці год з’яўляецца пашырэнне міжнародных кантактаў паміж музейнай супольнасцю і мастакамі, падтрымка рэалістычнага кірунку ў пейзажным жывапісе, а таксама папулярызацыя выяўленчага мастацтва і павышэнне культурнага ўзроўню грамадства.
%20%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D1%82%20%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96.jpg)
Вольга Чэскідава (Расія). "Салют перамогі"
Вялікая Айчынная вайна назаўжды змяніла ход гісторыі, а Вялікая Перамога стала сімвалам мужнасці, стойкасці і адзінства, з’яўляючыся найважнейшай часткай агульнай мінуўшчыны жыхароў былога Савецкага Саюза, аб’яднаных імкненнем захаваць гістарычную памяць і перадаць яе наступным пакаленням. Беларускі народ, натхнёны прыкладам герояў, шануе памяць пра мінулае і будуе мір, дзе пануюць паразуменне і росквіт. Таму дэвіз пленэру 2025 года – «Натхнёныя памяццю, ствараем будучыню!».
%20%D0%B7%D0%B0%20%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D0%B0%D0%B9.jpg)
Юлія Гольцава (Расія) за працай
Сёлета ў Магілёў прыбылі мастакі з Узбекістана, Азербайджана, Кыргызстана, а таксама розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Ім трэба было даследаваць і пераасэнсаваць важную і складаную тэму, вывучыць гістарычныя месцы, звязаныя з гераічнымі подзвігамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і стварыць жывапісныя работы.
Юлія Гольцава (Расія). "Палёт над Магілёвам"
З улікам канцэпцыі сёлетняга пленэру мастакам былі прапанаваны тэмы «Май 1945» (тэматычная карціна, помнікі архітэктуры); «Наперадзе мір» (гарадскі пейзаж, асноўныя славутасці); «Салют Перамогі» (тэматычная карціна); «Подзвігі і героі» (тэматычная карціна, знакавыя месцы і асобы ваеннай гісторыі Магілёўскай вобласці). %20%D0%9D%D0%BE%D1%87%20%D0%BB%D1%8F%20%D1%82%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80%D0%B0.jpg)
Васіль Чатнеўцаў (Беларусь). "Ноч ля тэатра"
У першы дзень пленэру ў Мастацкім музеі імя Паўла Масленікава адбылося знаёмства ўдзельнікаў у цёплай сяброўскай атмасферы. Пасля наведвання мемарыяла «Буйніцкае поле», Музея Славы Магілёўшчыны, абласнога краязнаўчага музея, Музея гісторыі горада Магілёва ў многіх нарадзіліся ідэі для стварэння работ.

Святлана Урублеўская. "Франтавыя лісты"
Святлана Урублеўская напісала жывапісную кампазіцыю пад уражаннем ад наведвання мемарыяльнага комплексу на Буйніцкім полі. Віцебская мастачка падзялілася сваімі думкамі: «Не была ўпэўненая, што спраўлюся з тэматычнай канцэпцыяй, бо няпростая тэма патрабуе асэнсавання і не пацярпіць фальшу. У праграму пленэру ўваходзілі экскурсіі па памятных мясцінах Магілёўшчыны, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Запомнілася экскурсія ў мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”. У адной з вітрын я ўбачыла фатаграфію маладой сям’і – муж і прыгожая маладая жанчына. Далей – іх перапіска. Лістоў шмат, з 1941 па 1943 год, да смерці мужа. Звярнула ўвагу на скупасць і аднастайнасць тэкстаў, што нядзіўна, калі ўлічыць наяўнасць на канвертах штампа “праверана цэнзурай”. Але дзіўны ток адчуваўся ад гэтых радкоў: каханне, страх страты, вера, надзея, жаданне падтрымаць і ўмацаваць каханага чалавека. Захаваныя франтавыя лісты – своеасаблівы адбітак душ, сведак гэтай трагедыі, наша жывая гісторыя».
%20%D0%9F%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%80%D1%8D%D1%82%20%D0%BA%D0%B0%D0%BF%D1%96%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0%20%D0%93%D0%B0%D1%9E%D1%80%D1%83%D1%88%D1%8B%D0%BD%D0%B0.jpg)
Вера Юркова (Беларусь). "Партрэт капітана Гаўрушына"
Пад уражаннем ад подзвігу герояў, якія змагаліся на Буйніцкім полі, стварыла сваё палатно магілёўская мастачка Вера Юркова. Партрэт капітана Дзмітрыя Гаўрушына, які камандаваў 3-м стралковым батальёнам пры абароне Магілёва, яна напісала на фоне поля пасля бітвы. За спінай героя — варожая падбітая тэхніка. Упэўнены і спакойны погляд капітана накіраваны на гледача, над яго галавой – блакітнае неба, якое дорыць надзею на мір.
Магілёўскі жывапісец Яўген Зайцаў напісаў дыпціх, прысвечаны спаленым вёскам Клічаўскага раёна Вязень і Сялец. Мастак адлюстраваў мемарыяльныя помнікі на фоне восеньскага трывожна-сумнага неба. Да іх вядуць дарогі, па якіх сёння прыходзяць з болем і памяццю людзі.

Яўген Зайцаў. "Буйніцкае поле. Неба памятае"
Варта адзначыць выразнае палатно Зайцава «Буйніцкае поле. Неба памятае». У пейзажы – мемарыяльная капліца, азораная святлом, адбіваецца ў возеры. Над Буйніцкім полем — глыбокае задуменнае цёмна-сіняе неба…

Наталля Іванова за працай на плошчы Славы ў Магілёве
Некаторыя ўдзельнікі пленэру натхніліся гарадскім асяроддзем і плошчай Славы, паркамі і архітэктурай. Так, напрыклад, знаёмыя месцы Магілёва можна ўбачыць у працах расійскіх жывапісцаў Вадзіма Лявахіна, Наталлі Івановай, Юліі Гольцавай, мастачкі з Азербайджана Зарнішан Юсіф, беларускіх творцаў Святланы Урублеўскай і Васіля Чатнеўцава, а таксама Марата Тацеева з Казахстана і Ільяса Кулматава з Кыргызстана.
,%20%D0%A3%D1%81%D0%B0%D0%BA%D1%96%D0%BD%D0%B0.jpg)
Муртазо Іргашаў (Узбекістан). "Усакіна"
Асаблівым для пленэрыстаў стаў дзень наведвання мемарыяльнага комплексу Партызанскай славы ў вёсцы Усакіна Клічаўскага раёна. Гэтыя мясціны былі цэнтрам партызанскай зоны падчас Вялікай Айчыннай вайны. Клічаўскія лясы і балоты фашысты абыходзілі, там знайшло прытулак амаль усё насельніцтва краю, якое з’ядналася ў магутны партызанскі рух. Гэты сімвал мужнасці і гераізму адлюстравалі ў сваіх творах мастакі Муртазо Іргашаў з Узбекістана, Вольга Чэскідава і Вадзім Лявахін з Расіі, Зарнішан Юсіф з Азербайджана, Марат Тацееў з Казахстана і Леанід Сламнюк з Беларусі.
,%20%D0%9A%D0%BE%D0%BF%D1%8B%D1%81%D1%8C.%20%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B8%D1%8F.jpg)
Марат Тацееў (Казахстан). "Копысь. Александрыя"
Таксама пленэрыстам запомнілася паездка ў Шклоўскі раён, дзе яны наведвалі мясцовыя славутасці — Трафімаву крыніцу.

Мастакі ў музеі-класе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Пабывалі і ў музеі-класе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Александрыі.

Васіль Баранаў. "Беларусь Асенняя мелодыя"
Творцы напісалі восеньскія эцюды ў гэтых маляўнічых месцах. Памятнай была і экскурсія ў горад Чавусы, дзе госці пабывалі ў краязнаўчым музеі і ўбачылі мемарыял загінулым абаронцам Айчыны на рацэ Проня.

Мастакі ў Александрыі
Адмыслоўцы натхніліся паездкамі, прагулкамі па горадзе — і кожны з іх стварыў па тры мастацкія творы, якія пасля экспанавання застануцца ў фондах музея.
Урачыстае адкрыццё выніковай выставы XXIX Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» адбылося 22 кастрычніка. Назвай выставачнага праекта стаў дэвіз: «Натхнёныя памяццю, ствараем будучыню!». На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці, мастакі, навучэнцы, аматары жывапісу.
Удзельнікі пленэру выказалі шчырую падзяку арганізатарам, многія падзяліліся сваімі эмоцыямі.

Вадзім Лявахін (Расія). "Восень палаючай памяці"
Напрыклад, Вадзім Лявахін з расійскага горада Уладзімір: «Мае ўражанні ад Міжнароднага пленэру найлепшыя! Гасціннасць прымаючага боку і цудоўная прырода магілёўскай зямлі падахвочваюць да самай шчырай творчасці! Вельмі рады, што ўдалося прыняць удзел у такім выдатным мерапрыемстве. Цікавыя людзі, выбітныя мастакі, памятныя мясціны Магілёўшчыны – усё гэта надоўга застанецца ў маёй памяці. А пейзажы Магілёва, спадзяюся, з’явяцца ў будучых карцінах, якія я пакажу ў сябе ў Расіі. Менавіта такія пленэры неабходныя мастаку для творчага росту, зносіны з майстрамі розных краін спрыяюць развіццю новага творчага бачання! Яшчэ раз выказваю падзяку прымаючаму боку. Усяго добрага і працвітання!»
Мерапрыемства стала яркай падзеяй у культурным жыцці Магілёўшчыны, сапраўдным святам для ўсіх аматараў выяўленчага мастацтва. Наперадзе трыццаты, юбілейны пленэр!
Валерыя СТРОЦКАЯ