Дранікі — гэта смачна!

У Зэльвенскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся семінар-практыкум для спецыялістаў клубных устаноў: «Дранікі — гэта смачна».

 

 Мерапрыемства арганізаваў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага РЦКіНТ.

 

У семінары прынялі ўдзел работнікі клубных устаноў, майстры і ўдзельнікі клуба майстроў «Натхненне» аддзела рамёстваў, носьбіты і пераемнікі кулінарных традыцый раёна.

 

Яны падрабязна расказалі пра рэцэптуры, тэхналогіі падрыхтоўкі і маленькія сакрэты, якія робяць дранікі сапраўды смачнымі і духмянымі.

 

 Удзельнікі пазнаёміліся з рознымі варыянтамі інгрэдыентаў, спосабамі нарэзкі і выпякання, даведаліся пра правільную кансістэнцыю цеста і ідэальную ступень падсмажвання.

 

 Пасля выступленняў усё  прысутныя мелі магчымасць прадэгуставаць дранікі і падзяліцца ўражаннямі.

 

Крыніца: Тэлеграм-канал “Культура Зельвенщины”

kultura-info.by