Лялечны свет

Апублiкавана: 11 лiстапада 2025 Стужка Тэатры Магілёў і вобласць Падзеі

Аўтар: СТАНКЕВІЧ Ірына

Пераможцы ў васьмі намінацыях былі вызначаны па выніках конкурсу на саісканне прэмій Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва. Пазнаёмімся з кожным. Сёння размова — пра заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўскі абласны тэатр лялек.

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўскі абласны тэатр лялек у намінацыі “Тэатральнае мастацтва, экраннае, цыркавое мастацтва” апярэдзіў 15 іншых прэтэндэнтаў.

— Надзвычай прыемна і ганарова атрымліваць такую значную ўзнагароду, — дзеліцца ўражаннямі дырэктар установы Сяргей Бажкоў. — Цешыць, што сярод канкурэнтаў былі высокапрафесійныя артысты і калектывы, але журы абрала менавіта нас.

У Цэнтральным камітэце прафсаюза тлумачаць: гэты тэатр варты прызнання. Акрамя таго, што тут ставяцца цікавыя лялечныя спектаклі, трупа гастралюе па Беларусі і за яе межамі, удзельнічае ў розных фестывалях і конкурсах, адкуль прывозіць прызы і дыпломы.

Сярод апошніх узнагарод — залаты дыплом міжнароднага фестывалю “КукАрт” (Санкт-Пецярбург), які арганізоўваецца Саюзам тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі. Нашы суайчыннікі выступілі з работай “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. А крыху раней артысткі Людміла Чопарава і Вольга Яфрэмава-Кухарава атрымалі дыпломы лаўрэатаў фестывалю “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, што праходзіў у Бранску, за найлепшую жаночую ролю.

І гэта хіба некалькі яскравых прыкладаў актыўнай дзейнасці Магілёўскага абласнога тэатра лялек.

Працяг будзе.

Ірына СТАНКЕВІЧ. Фота з архіва установы