Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга запрашае на ўнікальны фестываль у адрэстаўраваных гісторыка-культурных каштоўнасцях Беларусі.

— Сёлета ў кастрычніку наша музыка ажывіць сцены знакавых помнікаў архітэктуры Беларусі, — расказалі ў дырэкцыі аркестра. — Струнны аркестр заслужанага калектыву адправіцца ў музычнае падарожжа па чатырох гістарычных лакацыях, каб прапанаваць гледачам поўнае занурэнне ў гісторыю і культуру. Канцэпцыя фестывалю — сінтэз эпох і мастацтваў.
Фестываль пройдзе на некалькіх пляцоўках:

· Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў (Брэсцкая вобласць) — 11 кастрычніка, 13:30

· Раённы музейны комплекс імя Напалеона Орды (Брэсцкая вобласць) —18 кастрычніка, 13:00

· Музей “Замкавы комплекс «Мір»” (Мінская вобласць) — 22 кастрычніка, 16:10

· Асабняк князёў Мяшчэрскіх у Клімавічах (Магілёўская вобласць) — 25 кастрычніка, 15:00

Фота з архіва "К"
Прыхільнікаў класічнай музыкі чакае канцэртная праграма беларускіх і замежных кампазітараў XVII—XIX стст. у выкананні заслужанага музычнага калектыву Беларусі, а таксама інтэрактыўныя экскурсіі па вядомых беларускіх замках, захапляльныя тэатралізаваныя паказы з выкарыстаннем элементаў дэкору і побыту адпаведнай эпохі.
Кожная імпрэза стане ўнікальнай падзеяй, якая раскрывае дух і гісторыю свайго месца!
kultura-info.by