Часовая экспазіцыя — выстава Кацярыны Жучэнка “Кудзеля / Вузельчыкі. Год трансфармацыі” — пачне работу 7 кастрычніка ў музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”.
— Гэта працяг леташняга праекта Кацярыны “Вузельчыкі на памяць”, які экспанаваўся ў галерэі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, — паведамілі ў навукова-экспазіцыйным аддзеле музея-запаведніка. — Але гэта не паўтор — гэта раскрыццё ды развіццё…
На працягу 2023–2024 гадоў Кацярына Жучэнка лавіла выпадковыя моманты і фіксавала іх, пакуль тыя не знікалі, не губляліся ў мітусні, і шукала іх сэнс.
У гэтым годзе аўтар засталася сам-насам са сваімі працамі, нібы з дзённікам. І праект ператварыўся ў павуцінне новых нейронавых сувязяў, якія паступова змяняюць яе жыццё. Новая глыбіня разваг і новы пошук сябе…
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 11 кастрычніка а 15-й гадзіне.
Адрас: г. Заслаўе, вул. Рынкавая, д. 4.
kultura-info.by