Максіма Танка, бадай, можна назваць найбольш вядомым з заходнебеларускіх літаратараў міжваеннай пары.
(Працяг тэмы. Папярэдняя публікацыя — па гэтай спасылцы)

Яўген Скурко, які абраў сабе такі псеўданім, нарадзіўся ў 1912-м у вёсцы Пількаўшчына, што ў нарачанскім краі. На пачатку 1930-х далучыўся да Камсамола Заходняй Беларусі і неўзабаве за падпольную дзейнасць быў асуджаны і зняволены — у польскіх турмах паэт агулам правёў каля двух гадоў.

Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР адкрыла перад маладым творцам вялікія перспектывы — у пасляваенныя гады ён доўгі час узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР, а з 1965-га па 1971-ы з’яўляўся старшынёй Вярхоўнага Савета БССР і атрымаў званне народнага паэта.

Тым не менш да самай смерці ў 1995-м Максім Танк заставаўся чалавекам надзвычай сціплым і падкрэсліваў, што не хацеў бы, каб яго памяць ушаноўвалі гучна і пампезна. Літаратар пахаваны на малой радзіме.

У Пількаўшчыне, дарэчы, збераглася і хата Яўгена Іванавіча, якой ужо больш за 100 гадоў. Сёння яна мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Працяг будзе.
Антон РУДАК. Фота аўтара і з адкрытых крыніц