2 верасня адбыўся прэс-паказ карціны “Класная” вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм” у сталічным кінатэатры “Масква”.


Першымі паглядзелі стужку і пагутарылі з яго стваральнікамі прадстаўнікі рэспубліканскіх і абласных СМІ.

Рэжысёр Кірыл Халецкі вырашыў крыху прыўзняць заслону і падзяліўся некалькімі цікавымі фактамі. Напрыклад, пра тое, што сцэнарый перапісваўся 12 разоў і ў стужцы ёсць некалькі сцэн з каскадзёрамі.

Па словах рэжысёра, фільм можа падацца простым, але ў гэтым і ёсць яго магія!



Усё, больш ніякіх спойлераў! Лепш убачыць самім.

Прэм'ера карціны адбудзецца 18 верасня.

Фотарэпартаж Ангеліны САРОКІ