Нейраграфіка: трансфармацыя праз творчасць

У рамках Дня міжклубных зносін удзельнікі аматарскіх аб'яднанняў Палаца культуры горада Ліды пабывалі на практычным інтэнсіве на тэму: "Нейраграфіка: трансфармацыя праз творчасць".

 Першая частка мерапрыемства была прысвечана тэарэтычным асновам нейраграфікі. Удзельнікі даведаліся пра сувязь паміж маляваннем, падсвядомасцю і магчымасцю ўплываць на сваё жыццё праз змяненне нейронавых сувязяў.

 

Жывая дыскусія і прыклады з практыкі натхнілі на далейшую творчасць.

 

Практычная частка стала сапраўдным адкрыццём для многіх. Выкарыстоўваючы спецыяльныя алгарытмы і лініі, удзельнікі пераносілі свае думкі і пачуцці на паперу, ствараючы ўнікальныя нейраграфічныя малюнкі.

 У працэсе малявання адбывалася вызваленне ад негатыўных эмоцый, узнікала пачуццё спакою і ўпэўненасці.

 

У завяршэнне інтэнсіву ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і вынікамі. Многія адзначылі, што гэтая тэхніка стала для іх сапраўдным адкрыццём, не проста спосабам малявання, а магутным інструментам самапазнання і трансфармацыі.