Выстава "Свет кіно і тэатра Уладзіміра Чарнышова"

Апублiкавана: 22 лiпеня 2025 Афiша Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

Выстава "Свет кіно і тэатра Уладзіміра Чарнышова. Да 85-годдзя мастака" будзе працаваць з 24 ліпеня да 24 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўленыя на экспазіцыі жывапісныя і графічныя творы з калекцыі аўтара і фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой рэтраспекцыю найлепшых эскізаў тэатральных і кінематаграфічных прац, створаных у розныя гады.