Свята "Іўеўскі памідор"

Апублiкавана: 16 лiпеня 2025 Афiша Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Яркае свята "Іўеўскі памідор" разгорнецца з 9 па 10 жніўня ў Іўі.

Горад, які славіцца высокімі ўраджаямі, разнастайнасцю гатункаў і якасцю таматаў, традыцыйна збярэ тысячы гасцей і ўдзельнікаў на адзін з самых смачных фестываляў Гродзеншчыны.

У праграме – тэатралізаванае шэсце "Памідорны бум", сімвалічная закатка першай банкі таматаў новага ўраджаю, канцэрты прафесійных і аматарскіх калектываў, выставы-продажы. І многае іншае