Выстава "Сіла традыцый — сіла творчасці"

Апублiкавана: 28 лiпеня 2025 Афiша Народная творчасць Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Справаздачная выстава майстроў народнай творчасці і мастакоў Гродзенскага раёна "Сіла традыцый — сіла творчасці" адкрыецца 29 ліпеня ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: саломапляценне, мастацкі роспіс, мастацкая апрацоўка тэкстылю, выцінанка, вышыўка, кераміка, разьба па дрэве.

Падчас адкрыцця выставы будуць арганізаваны майстар-класы па ткацтве, саломапляценні, мастацкiм роспісе. Наведаць экспазіцыю можна па 28 жніўня.