Выстава "Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў «Мінск 3 ліпеня 1944 года»"

Апублiкавана: 09 лiпеня 2025 Афiша Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

Выстава "Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў «Мінск 3 ліпеня 1944 года»" працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

У наведвальнікаў ёсць унікальная магчымасць зазірнуць за кулісы стварэння карціны Валянціна Волкава «Мінск 3 ліпеня 1944 года». У экспазіцыі прадстаўлены эскізы кампазіцыі, эцюды, падрыхтоўчыя малюнкі і накіды.

Наведаць выставу можна па 4 жніўня.