Часовая планшэтная экспазіцыя Расійскага нацыянальнага музея музыкі “Чайкоўскі. Шчасце быць артыстам”, прымеркаваная да 185-годдзя выдатнага рускага кампазітара, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Наведвальнікі могуць не толькі пазнаёміцца з вехамі біяграфіі, памкненнямі і думкамі Пятра Чайкоўскага, але і з дапамогай спецыяльных QR-кодаў паслухаць музыку, адчуць стан яго душы і глыбіню пачуццяў, увасобленных у нотах.
Экспазіцыя будзе працаваць да 8 верасня. Паспейце зазірнуць!