“Чайкоўскі. Шчасце быць артыстам”

Апублiкавана: 04 чэрвеня 2025 Афiша Музыка Мінск

Аўтар: Аўтары

Часовая планшэтная экспазіцыя Расійскага нацыянальнага музея музыкі “Чайкоўскі. Шчасце быць артыстам”, прымеркаваная да 185-годдзя выдатнага рускага кампазітара, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Наведвальнікі могуць не толькі пазнаёміцца з вехамі біяграфіі, памкненнямі і думкамі Пятра Чайкоўскага, але і з дапамогай спецыяльных QR-кодаў паслухаць музыку, адчуць стан яго душы і глыбіню пачуццяў, увасобленных у нотах. 

Экспазіцыя будзе працаваць да 8 верасня. Паспейце зазірнуць!