Выстава "Золата іканастасаў. Мастацтва беларускіх майстроў у Маскве"

Апублiкавана: 29 мая 2025 Афiша Традыцыі Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Урачыстае адкрыццё выставы "Золата іканастасаў. Мастацтва беларускіх майстроў у Маскве", падрыхтаванай Маскоўскім музеем-запаведнікам "Каломенскае", адбудзецца сёння ў Нясвіжскім замку.

На экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя прадметы пазалочанай разьбы XVII стагоддзя — царская брама, іконы ў рамах-картушах, фрагменты іканастасаў.

Наведаць выставу можна будзе па 1 кастрычніка ў вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.