У ліку прызёраў

Апублiкавана: 07 сакавiка 2025 Стужка Традыцыі Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Канцэртная і забаўляльная праграмы, вясёлыя конкурсы і прызы, а галоўнае — узняты настрой, рух і дух спаборніцтва! Чарговае свята “Мінская лыжня” апраўдала чаканні аматараў актыўнага ладу жыцця.

Традыцыйныя гонкі разгарнуліся ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы” ў першы дзень вясны. На старт выйшлі каманды рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, сілавых міністэрстваў і ведамстваў, працоўных калектываў, а таксама прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў і СМІ. У праграме — біятлонныя і лыжныя эстафеты, мас-старт аматараў. 

Сярод удзельнікаў — каманда Міністэрства культуры на чале з яго кіраўніком, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Русланам Чарнецкім. У складзе — намеснік міністра Сяргей Саракач, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва — начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Іна Адамовіч, галоўны спецыяліст аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са СМІ Ганна Фядуцік. 

Культурны квартэт выдатна праявіў сябе ў біятлоннай эстафеце сярод каманд органаў дзяржаўнага кіравання з колькасцю апарата менш за 100 чалавек. У гэтай гонцы ўдзельнічала 23 каманды. Першынствавала каманда Міністэрства спорту і турызму. Срэбра дасталася зборнай органаў Саюзнай дзяржавы. На трэцюю прыступку п’едэстала паднялася каманда Міністэрства культуры. Віншуем з бронзай!