Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды жанчынам з розных сфер дзейнасці і рэгіёнаў краіны.
Урачыстая цырымонія, па традыцыі прымеркаваная да свята 8 Сакавіка, адбылася 10 сакавіка ў Палацы Незалежнасці.
Сярод узнагароджаных жанчын Прэзідэнт адзначыў і работніц сферы культуры.
Ордэн Францыска Скарыны быў уручаны вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зінаідзе Зубковай.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Кацярына Дулава, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская і салістка Духавога аркестра Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Ганна Благава.