Талент, майстэрства, патрыятызм

Апублiкавана: 22 лютага 2025 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Легенда Купалаўскага тэатра Генадзь Аўсяннікаў адзначае юбілей. Народнага артыста СССР з 90-годдзем павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

“Дзякуючы таленту, майстэрству і бязмежнай любові да Радзімы Вы ўпісалі яркія старонкі ў летапіс сучаснай беларускай культуры. Вашу ролю ў станаўленні і развіцці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і айчыннага кінематографа немагчыма пераацаніць”, — гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Генадзя Аўсяннікава ведаюць не толькі як выдатнага акцёра, які з’яўляецца прыкладам высокага прафесіяналізму і вернасці свайму прызванню, але і як шчырага патрыёта, чалавека з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй. 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, натхнення, поспехаў і доўгіх гадоў жыцця. 

Дарэчы, уладальнік шматлікіх узнагарод і прэмій усенародналюбімы артыст у свае 90 гадоў поўны сіл і энергіі. Вечарам 19 лютага Генадзя Аўсяннікава ўшаноўвалі на сцэне роднага Купалаўскага. А пасля ўрачыстасцей у свой дзень нараджэння Генадзь Сцяпанавіч працаваў — бліскуча выканаў ролю ў легендарнай “Паўлінцы”.