Захавальнікі дакументальнай памяці

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага адзначае 85-годдзе.

Абноўлены будынак бібліятэкі

ЗАЎСЁДЫ СЯРОД ЛЕПШЫХ 

Першых наведвальнікаў установа прыняла 27 студзеня 1940 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць скарбніцы была перапынена, асноўная частка фонду — страчана. Пасля вызвалення Брэста ў жніўні 1944-га бібліятэка аднавіла працу як абласная і ўжо праз тры гады перамагла сярод культурнаасветных устаноў рэспублікі. Але ў развіцці не спынілася: рэарганізоўваліся аддзелы і фонды, стваралася сістэма каталогаў, аўтаматызаваліся працэсы, укараняліся прагрэсіўныя формы абслугоўвання і новыя напрамкі работы — навуковадаследчая і выдавецкая дзейнасць. З пачаткам XXI стагоддзя прыярытэтам стала краязнаўства, збор і захаванне дакументаў, якія маюць дачыненне да гісторыі і культуры Брэстчыны. За дасягненні ў гэтым кірунку ў 2002-м калектыў быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. 

ГЛАБАЛЬНЫЯ ПЕРАМЕНЫ 

У 2023-м па рашэнні Брэсцкага аблвыканкама стартавала рэканструкцыя бібліятэкі. На працы затрацілі 5,8 мільёна рублёў з абласнога інвестыцыйнага фонду. Былі заменены камунікацыі, таксама абнавілі фасад, перанеслі галоўны ўваход. Ва ўстанове створаны належныя ўмовы, каб захоўваць унікальныя выданні, і даступнае асяроддзе для людзей з інваліднасцю. 

Дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі А. Стрыжэвіч

— Наша бібліятэка неверагодна змянілася! Цяпер гэта не толькі прыгожы будынак з добраўпарадкаванай тэрыторыяй, але і шматфункцыянальны комплекс з сучасным абсталяваннем. Мы пра такое нават не марылі! — распавядае бібліёграф 1 катэгорыі Людміла Саханчук, работнік з паўвекавым стажам. 

Урачыстае адкрыццё абноўленай скарбніцы адбылося 2 снежня 2024 года. 

А ШТО СЁННЯ? 

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага — найбуйнейшы рэгіянальны цэнтр па зборы, захаванні і папулярызацыі дасягненняў мясцовай культуры, матэрыялаў аб Брэстчыне, галоўны навуковаметадычны, арганізацыйны і каардынацыйны цэнтр для публічных біблія тэк вобласці. У структуры ўстановы 17 аддзелаў і сектараў. Калекцыі кніг і дакументаў налічваюць каля 800 тысяч адзінак. Асаблівы гонар — фонд сектара рэдкай кнігі з музейнай экспазіцыяй. 

Выставачны праект "Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае"

— Нашы супрацоўнікі паспяхова спалучаюць традыцыйныя формы работы і сучасныя тэхналогіі. Забяспечваем чытачам інфарма цыю з розных кры ніц на любых носьбітах, — расказвае дырэктар бібліятэкі Алена Стрыжэвіч. — Пляцоўкай, якая дае карыстальнікам аператыўны доступ да электроннага каталога, інфармацыі аб рэсурсах, паслугах, навінах і мера прыемствах, да разнастайных сэрвісаў, з’яўляецца наш сайт. Таксама наведвальнікі могуць бясплатна атрымліваць на мабільныя прылады і камп’ютары электронныя і аўдыякнігі. Іх фонд складае 12 000 экзэмпляраў, паслугай актыўна карыстаецца 1500 чытачоў. 

Штогод мы праводзім больш за 500 мерапрыемстваў рознага фармату, рэалізоўваем краязнаўчыя і культурнаадукацыйныя праекты. Асаблівую ўвагу надаём грамадзянскапатрыятычнаму выхаванню моладзі, яе азнаямленню з гераічнымі старонкамі мінуўшчыны краіны. Мерапрыемствы гісторыкаасветніцкага праекта “Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае” за чатыры гады наведала каля 3000 чалавек. Летась працавалі пад эгідай 80годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, 85-годдзя Брэсцкай вобласці і Года якасці. А ў снежні бібліятэка была адной з пляцовак рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства”. 

ГАЛОЎНАЕ БАГАЦЦЕ 

Ва ўстанове шчыруюць 119 чалавек, якія імкнуцца зрабіць культурнае жыццё Брэстчыны змястоўным, насычаным і цікавым. 

Сектар літаратуры па мастацтве

— Сучасны бібліятэкар ужо не проста спецыяліст па выдачы кніг, — заўважае Алена Стрыжэвіч. — Ён літаратуразнавец і педагог, мовазнавец і псіхолаг, эканаміст і менеджар, кампетэнтны ў пытаннях інфармацыйных тэхналогій спецыяліст. І пры гэтым бібліятэкар паранейшаму застаецца захавальнікам дакументальнай памяці і служыць кнізе. Старэйшыя калегі навучаюць пачаткоўцаў, і тыя пераймаюць досвед з падзякай. Як адзначае адміністратар баз даных, выпускніца БрДТУ Аляксандра Грыцак, інфармацыйная структура ўстановы аказалася больш складанай, чым дзяўчына чакала: вялікая колькасць абсталявання, дзве камп’ютарныя сеткі, віртуальныя праекты, шмат мера прыемстваў, якім неабходна тэхнічнае суправаджэнне. Развіць прафесійныя ўменні маладому спецыялісту дапамаглі менавіта настаўнікі. 

УКЛАД У РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ 

Бібліятэка мае багата дасягненняў. Сярод іх — занясенне на абласную Дошку гонару за лепшыя вынікі ў выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2020-м сярод устаноў культуры, перамога ў II Рэспубліканскім конкурсе “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”, ганаровая грамата Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё бібліятэчнай галіны і актыўную грамадскакультурную дзейнасць (2024). Вялікая колькасць супрацоўнікаў удастоена падзяк Прэм’ерміністра, Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, нагрудных знакаў “За ўклад у развіццё культуры” і грамат Міністэрства культуры, іншых узнагарод. 

Музейна-бібліятэчныя заняткі ў сектары рэдкай кніг

АБ ДАЛЕЙШЫХ ПЛАНАХ 

У гонар 85-годдзя бібліятэкі яе работнікі рыхтуюць шэраг важных мерапрыемстваў. Галоўным стане Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя “Берасцейскі летапіс”, якая збярэ адмыслоўцаў з Беларусі, Расіі, Казахстана. Будуць прэзентаваны новыя выставы, пройдуць сацыя культурныя і адукацыйныя акцыі. У доўгатэрміновых планах значнае месца паранейшаму займае распрацоўка і стварэнне электронных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багатую культурнагістарычную спадчыну Брэстчыны, рэалізацыя праектаў, накіраваных на прасоўванне кнігі і чытання сярод насельніцтва, выхаванне патрыятызму і гонару за краіну, захаванне гістарычнай памяці. 

Святлана ЧЭКАЛАВА 

Фота з архіва бібліятэк