У Полацку пасля працяглай рэстаўрацыі адкрылі для наведвальнікаў Спаса-Праабражэнскую царкву Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, які сёлета адзначае 900-годдзе.
Гэтая велічная царква — адно з самых старажытных каменных культавых збудаванняў на тэрыторыі нашай краіны. Пры аднаўленні манументальнага жывапісу тут выявілі мноства фрэсак, датаваных XII стагоддзем, якія займаюць 90 % сцен на плошчы каля 1000 квадратных метраў. Над раскрыццём старадаўніх малюнкаў некалькі гадоў працавалі найлепшыя рэстаўратары з Беларусі і Расіі. Для захавання фрэсак у храме стварылі асаблівы клімат, які рэгулюецца ў тым ліку з дапамогай лічбавага абсталявання.
Полацкая зямля, як адзначыў 15 студзеня Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў звароце да жыхароў і гасцей Полацка з нагоды завяршэння рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскага храма, — калыска дзяржаўнасці і праваслаўнай веры беларускага народа. Спаса-Праабражэнская царква, першы камень у падмурак якой заклала прападобная Еўфрасіння Полацкая, і яе манастыр сталі цэнтрам прыцягнення для паломнікаў з усяго свету.
Аляксандр Субоцін, Наталля Качанава, Мітрапаліт Веніямін і ігумення Еўдакія
— Прытрымліваючыся запаветаў продкаў захоўваць і памнажаць багацці роднай зямлі, мы ажыццявілі сур’ёзную рэстаўрацыю храма з выкарыстаннем унікальных тэхналогій і методык, якія дазволілі аднавіць старадаўнія элементы, — заўважыў Кіраўнік дзяржавы. — Высокай ацэнкі заслугоўвае работа будаўнікоў, вучоных, рэстаўратараў і ўсіх, хто працаваў у гэтым святым месцы. Дзякуючы рэалізацыі такіх праектаў уносіцца істотны ўклад у нашу агульную справу — умацаванне гістарычнай памяці беларускага народа.
Малебен у гонар адкрыцця храма правёў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Падчас урачыстай цырымоніі ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай былі ўзнагароджаны Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і кіраўнік распрацоўкі навуковапраектнай дакументацыі па рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскага храма, архітэктаррэстаўратар вышэйшай катэгорыі Сяргей Лалазараў, граматай Патрыяршага Экзарха — старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін і старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч, ордэнам Прападобнай Еўфрасінні Полацкай — намеснік міністра культуры Сяргей Саракач і генеральны дырэктар прадпрыемства “Белрэстаўрацыя” Уладзімір Змушко. А ме далём Прападобнай Еўфрасінні Полацкай — дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва горада Полацка Галіна Бельская і начальнік аддзела па арганізацыі навукова-праектнага і метадычнага забеспячэння Міністэрства культуры Альгерд Чарняўскі.
Руслан Чарнецкі
Спаса-Праабражэнская, або Спаса-Еўфрасіннеўская, царква была ўзведзена ў XII стагоддзі і часткова перабудавана ў XVII—XIX стагоддзях (тады змянілася канструкцыя даху і форма купала). Па просьбе Еўфрасінні пад святыню выдзелілі вёску Сяльцо за межамі Полацка каля епіскапскай пахавальні. Храм заклалі пасля смерці бацькі Еўфрасінні, князя Святаслава Усяславіча, у 1128-м. Царкву за 30 тыдняў паставіў мясцовы дойлід Іаан.
Архітэктурная перліна захавалася амаль цалкам, пэўныя перабудовы адбыліся толькі ў яе верхняй частцы. Лесвічны ход у тоўшчы заходняй сцяны вядзе на хоры, па баках ад якіх знаходзяцца маленькія келлі — перакрытыя купальнымі скляпеннямі, у плане крыжападобныя. Адна з іх прызначалася для Еўфрасінні Полацкай, другая — для яе сястры Яўпраксіі. Пад царквой размешчана скляпеністая крыптапахавальня.
Фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы
Першыя рэстаўрацыйныя работы ў гэтым храме пачаліся яшчэ ў 1991-м. Паралельна з аднаўленнем каля муроў правялі археалагічныя даследаванні. Яны дазволілі высветліць, які выгляд і памеры сакральны будынак меў адразу (ён быў значна большым). У 2018-м археолагі знайшлі на глыбіні каля трох метраў рэшткі крыпты, дзе, як мяркуецца, мог быць пахаваны бацька Еўфрасінні Полацкай.
Асаблівую каштоўнасць маюць фрэскавыя роспісы XII стагоддзя ў інтэр’еры — унікальны твор манументальнага мастацтва сусветнага значэння. Адмыслоўцы кажуць, што сёння вядома каля 200 старажытнарускіх храмаў, але ў такім выглядзе, з барабанам і купалам, — усяго 27. Толькі частка з іх мае фрэскі, нават адзінтры квадратныя метры роспісаў — ужо рэдкасць. Таксама на сценах захавалася мноства — да 4000 — старажытных графіці, якія адносяцца да XII—XIX стагоддзяў.
Фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы
У працэсе раскрыцця фрэсак ХІІ стагоддзя пазнейшы жывапіс адслаілі і перанеслі на пастаянную аснову. Сучасныя тэхналогіі дазволілі захаваць не толькі першапачатковыя малюнкі, але і пласты жывапісу 1833 і 1885 года, якія былі перададзены ў Нацыянальны Полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік. Такім чынам, цягам рэстаўрацыі ўдалося зберагчы спадчыну адразу трох эпох і трох мастацкіх стыляў.
Спаса-Праабражэнская царква
На стартавым этапе аднаў лення самыя даўнія фрэскі раскрываў рэстаўратар Уладзімір Ракіцкі, а ў 2006-м да справы падключылася брыгада адмыслоўцаў з Масквы. Асноўны этап праходзіў з 2017 па 2024 год у адпаведнасці з зацверджанымі Міністэрствам культуры праграмай і графікам пошукавых, праектнакаштарысных і вытворчых работ. Спецыялісты поў насцю выканалі інжынерную рэстаўрацыю помніка, узмацнілі апорныя канструкцыі і закансервавалі старажытныя архітэктурныя дэталі, выявілі і прывялі ў экспазіцыйны выгляд невядомыя раней элементы. А каб паказаць першапачатковыя габарыты слупоў, фрагменты фрэсак, якія захаваліся на іх, узроўні гістарычных падлог XII і XVII стагоддзяў, у храме асобныя ўчасткі насцілу зрабілі са шкла.
Антон РУДАК
Фота аўтара