Зберагаючы і памнажаючы

Гісторыка-культурныя каштоўнасці — здабытак нашага народа і неад’емная частка сусветнай культурнай спадчыны. Іх захаванне і памнажэнне адносіцца да асноўных нацыянальных інтарэсаў. Аб дзяржаўнай палітыцы ў гэтай сферы распавядае начальнік упраўлення па ахове гісторыкакультурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дашчынская.

— Колькі пазіцый сёння налічвае Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь? 

— Наша краіна мае найбагацейшую гісторыю, якая пакінула нам унікальную гісторыкакультурную спадчыну. Станам на 10 снежня 2024 года ў Дзяржспіс уключана 5685 гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку 1842 помнікі архітэктуры, 14 помнікаў горадабудаўніцтва, 1216 помнікаў гісторыі, 2220 помнікаў археалогіі, 67 помнікаў мастацтва, 4 запаведныя месцы, 139 рухомых гісторыкакультурных каштоўнасцей і 183 нематэрыяльныя гісторыкакультурныя каштоўнасці. За гэты год Дзяржспіс папоўніўся такімі нематэрыяльнымі праявамі творчасці чалавека, як тэхналогія апляцення бяростай ганчарнага посуду на тэрыторыі Віцебскай вобласці, традыцыі свята “Тры каралі” ў Гродзенскай вобласці, калядная зорка Случчыны і абрады ды звычаі свята Пятрок у Мінскай вобласці. 

— Што робіцца сёння для захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей? 

— Дзяржава надае вялікую ўвагу знакавым аб’ектам спадчыны. Штогод вылучаюцца сродкі на захаванне гісторыкакультурных каштоўнасцей у рамках дзяржаўных праграм. Сёлета рамонтна-рэстаўрацыйныя работы вядуцца на такіх знакавых аб’ектах, як Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку, касцёл Божага Цела ў Нясвіжы, Навагрудскі замак, фрагменты замка XIV стагоддзя ў Крэве Смаргонскага раёна, палацавапаркавы ансамбль у Жылічах Кіраўскага раёна, палацавы комплекс у Ружанах Пружанскага раёна, Свята-Успенскі сабор, Яўленская і Георгіеўская цэрквы Свята Успенскага Жыровіцкага манастыра. 

Сярод аб’ектаў, уведзеных у эксплуатацыю ў 2024 годзе, — ешыва ў Валожыне, будынак Клімавіцкага краязнаўчага музея, капліца ў Ружанах Пружанскага раёна і будынак па вуліцы Петруся Броўкі, 1, у Мінску. 

З мэтай папулярызацыі і павышэння запатрабаванасці турыстычных маршрутаў з аб’ектамі гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэалізацыя якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з распрацаванымі планамі, а таксама для ліквідацыі дэфіцыту кадраў і даступнасці паслуг гідаў у Нацыянальным агенцтве па турызме праводзіцца атэстацыя супрацоўнікаў музеяў у якасці экскурсаводаў. 

Эфектыўна ладзяцца і мерапрыемствы па рабоце з аб’ектамі гісторыкакультурнай каштоўнасці, якія не выкарыстоўваюцца. У першым паўгоддзі здзейснена праектаванне на 54 аб’ектах, праведзеныя рамонтнарэстаўрацыйныя работы на 83-х, адбыўся 31 аўкцыён: прададзена шэсць аб’ектаў. На мерапрыемствы па рэалізацыі планаў для работы з аб’ектамі, якія не выкарыстоўваюцца, са сродкаў мяс цовых бюджэтаў на 2024 год запланавана каля 26,78 мільёна рублёў. 

— Як беларуская спадчына папулярызуецца на міжнароднай арэне? 

— У 2023-м накіравана ў ЮНЕСКА дасье па намінацыі “Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя”, тэрмін разгляду — снежань 2025 года. У 2024-м накіравана дасье “Культура беларускай дуды”, тэрмін разгляду — 2027 г. А зусім нядаўна, 4 снежня, элемент “Беларускае мастацтва выцінанкі” ўключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 

Таксама сёлета ў чэрвені ў рамках сумеснага намінавання аб’ектаў у выглядзе серыйнай транснацыянальнай намінацыі “Мемарыялы героям Вялікай Айчыннай вайны: Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган” уключаны ў Папярэдні спіс ЮНЕСКА. Згаданыя два аб’екты звязаныя з пачаткам і пераломным момантам баявых дзеянняў на Усходнім фронце Другой сусветнай вайны. Такі пады ход дазваляе комплексна і поўна прадэманстраваць унікальныя характарыстыкі двух кампанентаў намінацыі: гэта не толькі грандыёзныя творы чалавецтва, якія фарміруюць новую мастацкую мову, але і ўнікальныя сведчанні, закліканыя ўвекавечыць подзвіг народаў СССР і ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны, якія загінулі ў самым кровапралітным канфлікце XX стагоддзя. 

— Якая работа ў сферы аховы спадчыны праводзіцца з кадрамі? 

— На пастаяннай аснове ладзіцца навучанне ў сферы аховы гісторыкакультурных каштоўнасцей з мэтай павышэння ўзроўню кампетэнтнасці ў прававых пытаннях, у тым ліку і ў пытаннях міжнароднага права. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства культуры на 2024 год, зладжаны комплекс навучальных мерапрыемстваў для спецыялістаў, якія працуюць у сферы аховы гісторыкакультурнай спадчыны. 

У рамках арганізацыі работы па падрыхтоўцы намінацыйных дасье “Каложская (Барысаглебская) царква ў Гродне” і “Культавыя пабудовы абарончага тыпу ў Камаях, Сынкавічах і Мураванцы” 1517 кастрычніка 2024 года ў Гродзенскай вобласці прайшла міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя “Культавыя помнікі Беларусі — намінанты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: вывучэнне, ацэнка, прамоцыя” з задзейнічаннем айчынных і замежных спецыялістаў. Сёлета ў ліпені была праведзеная калегія галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама па пытанні “Аб ходзе выканання плана на 2022—2025 гады па захаванні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Мінскай вобласці”, а 22 лістапада прайшоў семінар “Актуальныя пытанні аховы гісторыкакультурнай спадчыны” ў Магілёўскай вобласці. 

Антон РУДАК