Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Дзяржавай адзначаны дасягненні 39 прадстаўнікоў розных сфер. Сярод ушанаваных — шэсць работнікаў культуры.
Указ № 462 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 снежня.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысуджаны прадстаўнікам розных сфер за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, адвагу і рашучасць пры выратаванні чалавека на вадзе, заслугі ў судоваэкспертнай дзейнасці, ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай і дзяржаўнай палітыкі, ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару, ваеннапатрыятычнае выхаванне новага пакалення, удасканаленне падатковай і судовай сістэм, развіццё сельскай і лясной гаспадарак, тарфяной прамысловасці, будаўніцтва, ветэранскага руху, выдатныя дасягненні ў сферах навукі, статыстыкі, аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.
Так, ордэна Францыска Скарыны ўдастоена вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Зінаіда Зубкова.
Медалём Францыска Скарыны адзначаны дырыжор заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнай музыкі “Выцінанка” Столінскага гарадскога Дома культуры Пётр Астапчук, саліст і артыст духавога аркестра галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Ганна Благава і Сяргей Кудрачоў.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні. Заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь стаў артыствакаліст (саліст) — вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Павел Усовіч, заслужаным дзеячам культуры — выкладчык па класе ўдарных інструментаў Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы Мікалай Нярэзька.