Пытанні работы тэатральна-відовішчных арганізацый ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіла 28 лістапада на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне.
Сёлета згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №275 “Аб падтрымцы асобных дзяржаўных арганізацый культуры” з першага лютага была прынята новая схема фінансавання дзяржаўных тэатраў. Яна прадугледжвае долевы ўдзел сродкаў бюджэту і ўласных даходаў тэатраў у забеспячэнні іх расходаў, звязаных з ажыццяўленнем бягучай дзейнасці, дзе 40% складаюць уласныя даходы, 60% — бюджэтныя сродкі, так званая схема фінансавання 40/60.
А 18 лістапада Прэзідэнт падпісаў Указ №422, якім змяняюцца пады ходы па фінансаванні дзейнасці дзяржаўных тэатраў. І ўжо з 1 студзеня 2025 года бягучая дзейнасць тэатраў — стварэнне новых пастановак, правядзенне гастроляў, аплата камунальных паслуг, эксплуатацыйных расходаў, выплата заработнай платы і іншыя расходы — будзе ажыццяўляцца на парытэтнай аснове (50/50).
— Сёння дынаміка выканання Указа Кіраўніка дзяржавы ў Мінскім абласным драматычным тэатры станоўчая, — адзначыў Анатолій Маркевіч (міністр культуры Рэспублікі Беларусь на дату правядзення пасяджэння калегіі). — Між тым пачатак працы сталічнай вобласці ў новых умовах быў складаны. Трэба праяўляць ініцыятыву, і не толькі работнікам тэатра: падключаць грамадскасць, зацікаўліваць людзей тэатрам і планамерна працаваць з насельніцтвам.
Аб рабоце тэатральнавідовішчных арганізацый ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання ў гэтым годзе і яе рэзультатыўнасці далажыла начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Кацярына Усава.
Паводле яе слоў, у сістэму тэатральнавідовішчных арганізацый Мінкультуры ўваходзіць 51 установа рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання, у тым ліку 28 прафесійных дзяржаўных тэатраў. Планавы паказчык па колькасці мерапрыемстваў выканалі ўсе тэатры, акрамя аднаго. І толькі адзін з тэатраў не справіўся з планам па колькасці наведванняў мерапрыемстваў, а ў цэлым па краіне гэты паказчык перавыкананы амаль на чвэрць. За мінулыя 10 месяцаў усе тэатры выканалі план па ўласных даходах. Значэнне іх долі ў агульным аб’¬ ёме фінансавання складае ў сярэднім 45,2%.
— Мы навучыліся зарабляць грошы, але не заўсёды за кошт запатрабаваных у гледача спектакляў, аб чым сведчыць недастаткова высокі ў шэрагу тэатраў паказчык напаўняльнасці залаў, — звярнула ўвагу дакладчыца.
Кацярына Усава расказала аб асноўных напрамках дзейнасці, якія прыносяць тэатрам даходы. Гэта правядзенне спектакляў на ўласных пляцоўках і арганізацыя на іх культурнавідовішчных мерапрыемстваў з удзелам запрошаных выканаўцаў; стварэнне і пракат прэм’ерных спектакляў; міжнародныя рэспубліканскія тэатральныя фестывалі, абменныя рэспубліканскія гастролі, удзел у фестывалях за мяжой, праект “Культурная карта”, выкарыстанне новых форм пастановак, арганізацыя дзіцячых тэатральных студый і інш.
Дакладчыца спынілася на магчымасці выкарыстоўваць для рэалізацыі спектакляў іншыя крыніцы фінансавання: за кошт сродкаў Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і маладзёжнай палітыкі, сродкаў апякунскай рады.
Падчас пасяджэння было адзначана, што колькасць гастроляў беларускіх тэатраў за мяжой у параўнанні з мінулым годам знізілася. Але цяпер праводзіцца актыўная работа з Расійскай Федэрацыяй па ўключэнні беларускіх творчых калектываў у федэральныя праекты і праграмы, дасягнуты папярэднія дамоўленасці. Бо замежныя гастролі — гэта не толькі заробленыя сродкі, але і ўклад у імідж нашай краіны. Тым больш расіяне гатовыя прыязджаць да нас у любы рэгіён са сваімі мерапрыемствамі, і публіка сустракае іх добра. Ёсць упэўненасць, што расійскі глядач таксама праявіць цікавасць да пастановак нашых тэатраў.
Удзельнікі пасяджэння спыніліся і на пытанні падрыхтоўкі для тэатраў спецыялістаў мастацкага профілю ў патрэбнай колькасці. Для гэтага трэба наладзіць масты паміж тэатрамі і ўстановамі адукацыі. У гэтую працу павінны ўключацца спецыялісты Міністэрства культуры, начальнікі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, рэгіёны. Неабходна выбудаваць дзейсную праграму па забеспячэнні кадрамі, выкарыстоўваць патэнцыял тэатральных школ і студый, больш старанна падыходзіць да замацавання таленавітай моладзі ў тэатрах. Увагі патрабуе і павышэнне кваліфікацыі.
Аб рэалізацыі тэатрамі механізму фінансавання 40/60 сёлета і 50/50 у 2025 годзе далажыла начальнік фінансаваэканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Святлана Крупко. Па выніках апошніх 10 месяцаў у структуры даходаў тэатраў 69,8% — гэта даходы ад рэалізацыі паслуг па паказе спектакляў бягучага рэпертуару. Дадзеная пазіцыя для большасці тэатраў з’яўляецца асноўнай крыніцай атрымання даходаў, што ў большай ступені спрыяе забеспячэнню дзейнасці тэатраў ва ўмовах долевага фінансавання. Гэта таксама той станоўчы момант, які сведчыць аб запатрабаванасці рэпертуарных спектакляў у гледачоў.
Рацыянальна да сённяшняй схемы і да планавання працы падышоў Вялікі тэатр Беларусі. Ён засяродзіўся на асноўнай дзейнасці: рэпертуарныя спектаклі цікавыя гледачу — ёсць даход. Оперны тэатр пачаў праводзіць канцэртнавідовішчныя мерапрыемствы згодна з заключанымі прамымі дагаворамі непасрэдна паміж ім і іншымі тэатрамі. Дзякуючы гэтаму ў яго застаецца вялікая доля атрыманай выручкі, што дае магчымасць тэатру самому фінансаваць бягучую дзейнасць і новыя пастаноўкі, а таксама разнастаіць афішу.
Наступны год павінен стаць для работнікаў сферы культуры годам якасці і найноўшых форм арганізацыі працы. Трэба шукаць і знаходзіць тое, што цікава краіне, калектыву, людзям.
Святлана ЧЭКАЛАВА