Пад увагай Першага

Апублiкавана: 07 снежня 2024 Стужка Архітэктура Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Штогод тысячы турыстаў прыязджаюць у Беларусь, каб атрымаць асалоду ад велічнай прыгажосці ўнікальных помнікаў дойлідства. Сярод іх — палацава-паркавы комплекс Булгакаў у Жылічах, які адносіцца да позняга класіцызму. 

Ансамбль у сённяшнім Кіраўскім раёне быў спраектаваны архітэктарам Каралем Падчашынскім на заказ бабруйскага павятовага маршалка Ігната Булгака ў 1830я. Палац будаваўся ў два прыёмы: спачатку паўстаў галоўны Ппадобны корпус, а ў 1864— 1876 гадах — доўгае двухпавярховае крыло з царквой і дадатковымі жылымі памяшканнямі. Пасля рэвалюцыі тут размяшчаўся дзіцячы дом, у 1930х — заатэхнічны тэхнікум, а па заканчэнні Вялікай Айчыннай вайны — Бабруйская трохгадовая агранамічная школа. Калі для яе ўзвялі новы будынак, помнік дойлідства стаў занепадаць. 

Рэстаўрацыя комплексу пачалася ў 2009-м. У рамках работ аднавілі заходнюю частку палаца і флігеля, гістарычныя інтэр’еры ў галоўным корпусе, а таксама аранжарэю, разбураную ў гады Другой сусветнай вайны. Станам на 2023-і для адраджэння архітэктурнага ансамбля было выдаткавана 30 мільёнаў рублёў. 

Цяпер у палацы працуюць Жыліцкі гістарычны комплекс музей і дзіцячая школа мастацтваў.