"Лістапад" пачаўся!

Апублiкавана: 01 лiстапада 2024 Фотарэпартаж Кіно Мінск

Аўтар: Аўтары

XXX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" афіцыйна пачаўся! У Палацы Рэспублікі разгарнулася насычаная праграма. Для гасцей працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі.

Здзіўляла і яркая музычная праграма. Арганізатары падрыхтавалі выступленні ад шырокага спектра выканаўцаў і калектываў з усёй Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітальнае слова ўдзельнікам XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Зачытаў яго намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Ігар Віктаравіч таксама ўручыў спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». Прыз прысуджаны народнаму артысту Расійскай Федэрацыі, Народнаму артысту Чачэнскай Рэспублікі Дзмітрыю Харацьяну.

Фота Уладзіміра ШЛАПАКА