Саветам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (далей — фонд) сумесна з Міністэрствам культуры аб'яўляецца конкурс для прысуджэння ўзнагароджання "За ўклад у выхаванне таленавітай моладзі".
Узнагароджанне ”За ўклад у выхаванне таленавiтай моладзi“ прысуджаецца асобам, якія падрыхтавалі таленавітую моладзь, што на працягу двух гадоў, каторыя папярэднічалі году іх вылучэння на заахвочванне фонду, адпавядалі наступным крытэрыям:
— для прысуджэння ўзнагароджання першай ступені — асабісты ўклад у падрыхтоўку пераможцы міжнароднага мастацка-творчага спаборніцтва, уладальніка Гранд-прэміі фонду;
— для прысуджэння ўзнагароджання другой ступені — асабісты ўклад у падрыхтоўку не менш як двух пераможцаў міжнародных і (або) рэспубліканскіх мастацка-творчых спаборніцтваў, уладальнікаў спецыяльнай прэміі фонду;
— для прысуджэння ўзнагароджання трэцяй ступені — асабісты ўклад у распрацоўку і рэалізацыю методыкі навучання таленавітай моладзі, вынікам рэалізацыі якой сталі перамогі прадстаўнікоў таленавітай моладзі на міжнародных і (або) рэспубліканскіх мастацка-творчых спаборніцтвах, арганізацыю міжнароднага і (або) рэспубліканскага культурнага мерапрыемства, накіраванага на выяўленне і развіццё здольнасцей таленавітай моладзі.
Пералік дакументаў на заахвочванне асоб, якія падрыхтавалі таленавітую моладзь, устаноўлены Палажэннем аб заахвочваннях і аказанні матэрыяльнай падтрымкі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2022 г. №429.
Матэрыялы на заахвочванне асоб, якія падрыхтавалі таленавітую моладзь, Міністэрства культуры прымае да 1 студзеня 2025 г.