Рассякаючы летняй парой басаногім дзецюком абшары вёскі Перасудавічы, у якой я нарадзіўся, ніколі не думаў, што мясцовыя слоўцы тыпу “ровер”, “вентэр”, “свынні” разам з сялянскім побытам так глыбока западуць мне ў душу. Далей..
24 верасня ў Музеі-сядзібе Адама Міцкевіча, на гасціннай зямлі Баранавіччыны, прайшоў чарговы літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”. Маштабнае свята сабрала некалькі сотняў гледачоў і ўдзельнікаў, у шэрагі якіх патрапілі і журналісты нашай газеты. Далей..
Гэтага немаладога і сціпла апранутага чалавека мне не раз даводзілася бачыць на розных нарадах, прысвечаных рэстаўрацыі важных аб’ектаў cпадчыны. Ён ніколі не цягнуў на сябе ўвагу, але варта было яму ўзяць слова – і ты адразу нібы акунаўся ў новы свет, дзе культура ўшчыльную сплятаецца з прыродай. Далей..
“К” публікавала кароткі “нарыс жыцця” сядзібы роду Слізняў у Бартніках (Баранавіцкі раён), вядомай калісьці ўсёй Наваградчыне і нават далёка за яе межамі. Сёння прыйшоў час распавесці пра самых славутых прадстаўнікоў старога беларускага шляхецкага роду Слізняў, сярод якіх першае месца па праве належыць скульптару-аматару і архітэктару Рафалу Слізню. Далей..
Брэсцкая крэпасць-герой... Маленькі кавалачак зямлі, які стаў легендарным на ўсе часы. Наймагутная сіла духа, бязмежная мужнасць і любоў да Айчыны абронцаў Цытадэлі залатымі літарамі ўпісаны ў скрыжалі гісторыі народнай баявой Славы. Сёння гэтую крэпасць ведаюць ва ўсім свеце. У гонар яе герояў напісаны кнігі і шматлікія артыкулы, створаны карціны, скульптуры, графічныя цыклы, адзняты кінафільмы, пастаўлены спектаклі, складзены песні, паэмы і вершы. І кожны, хто прыязджае ў Брэст, лічыць сваім абавязкам наведаць памятнае месца над Бугам і ўбачыць створаны там помнік, які мовай пластыкі, архітэктуры і дакументальных сведчанняў паказвае веліч подзвігу, здзейсненага восемдзясят гадоў таму на гэтай старажытнай зямлі, ля гэтых свяшчэнных сцен і казематаў. Далей..