Першая / Праекты – Максіма маладых

Джулія і Юлія — адно цэлае?

Апублiкавана: 27 кастрычнiка 2022 Стужка Тэатры Мінск Максіма маладых

Гісторыя нашай гераіні больш нагадвае сюжэт фільма. Выпускніца школы, выдатніца з невялікага гарадка, паехала за сваёй марай у сталіцу, дзе дзякуючы таленту і настойлівасці атрымала галоўную ролю. Пра тое, як не здраджваць сваім ідэалам і не баяцца крочыць насустрач невядомасці, нам расказала маладая таленавітая актрыса Юлія Лазоўская. Далей..

Як маладая спявачка Маргарыта Шыбаева пакарыла міжнародны конкурс

Апублiкавана: 21 кастрычнiка 2022 Стужка Музыка Мiнская вобласць Максіма маладых

У дзяцінстве наша гераiня Маргарыта Шыбаева была фантазёркай: часта прыдумляла гульні, казкі, конкурсы, каб павесяліць сваіх блізкіх. У яе вялікай сям'і ўсе так ці інакш звязаны з творчасцю. Бацькі працуюць у Доме культуры Заслаўя, і дачка праводзіла там шмат часу, назіраючы за танцавальнымі і тэатральнымі калектывамі. Дэбют Маргарыты на сцэне адбыўся ў пяцігадовым узросце, калі ёй даручылi выканаць ролю ялінкі ў навагоднім спектаклі. Калі дзяўчынцы споўнілася шэсць, бацькі запісалі яе ў музычную школу, дзе гераіня пазнаёмілася з цымбаламі, баянам, фартэпіяна, але спынілася на скрыпцы. Паралельна ў жыцці Маргарыты заўсёды былі танцы: бальныя, усходнія, народныя. Далей..

Звілісты шлях да мары Вольгі Булай

Апублiкавана: 03 кастрычнiка 2022 Стужка Музыка Віцебск і воблась Максіма маладых

Шлях сапраўднага талента заўсёды цярністы і складаны. Пацверджанне — дзясяткі твораў літаратуры і кінематографа. Гісторыя нашай гераіні Вольгі Булай — чарговы доказ небывалай чалавечай упартасці. Нарадзіўшыся ў маленькай вёсцы, дзяўчына атрымала прафесійную музычную адукацыю, адкрыла свой музычны цэнтр і стала пераможцай міжнароднага конкурсу. Далей..

Мастацтва на абцасах

Апублiкавана: 26 верасня 2022 Стужка Харэаграфія Мінск Максіма маладых

Гераіня нашай рубрыкі не баіцца аніякіх конкурсаў і гатовая станцаваць на абцасах што заўгодна. Гісторыя Лізаветы Лімошкінай, якая з цяжкасцю паступіла ва ўніверсітэт культуры, а цяпер з'яўляецца адным з самых запатрабаваных педагогаў-харэографаў, заслугоўвае ўвагі. Далей..

Кіно – гэта пра грошы, а тэатр – для душы

Апублiкавана: 03 верасня 2022 Кiно Кіно Мінск Максіма маладых

Акцёрская прафесія заўсёды інтрыгавала сваім бляскам. Шмат хто ўяўляў, як крочыць па чырвонай дарожцы, раздае аўтографы і атрымлівае запаветны Оскар. Але не кожны ідзе далей за фантазіі і прысвячае кіно і тэатру жыццё. Наша гераіня Дар'я Атрошка на ўласным досведзе пераканалася: мары могуць ператварыцца ў рэальнасць, калі ты не пабаішся дзейнічаць. Далей..

Куды прывядзе маладога рэжысёра "Дарога"? Інтэрв'ю з Кірылам Халецкім

Апублiкавана: 29 жнiўня 2022 Кiно Кіно Мінск Максіма маладых

Кожны малады талент узыходзіць на Алімп славы з рознай хуткасцю. Наш сённяшні герой Кірыл Халецкі паспеў зняць два кароткаметражныя фільмы і стаць прызёрам міжнародных кінафестываляў. Пра свой творчы шлях, стан беларускага кіно, планы на будучыню малады рэжысёр распавёў газеце «Культура». Далей..

Зорка нарадзілася: вінавата Магія?

Апублiкавана: 11 жнiўня 2022 Стужка Тэатры Мінск Максіма маладых

Кажуць, каб дасягнуць мары, трэба думаць маштабна і верыць у свае шалёныя ідэі. Амбіцыйная, яркая і дзёрзкая! Такой з'яўляецца наша новая гераіня Паліна Суворава. У свае 22 гады выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў — пастаянная ўдзельніца самых маштабных эстрадных праектаў нашай краіны. Памочніца рэжысёра, актрыса, вядучая — як гэта ўсё змяшчацца ў адным чалавеку? Далей..

1234
MAX TikTok