
Міністэрства культуры далучылася да навагодняй акцыі “Нашы дзеці”: 21 снежня супрацоўнікі ведамства завіталі ў Вілейскую спецыяльную агульнаадукацыйную школуінтэрнат, у якой выхоўваюцца дзеці з парушэннямі маўлення і слыху і дзеці-сіроты. Далей..

Косаўскі палацава-паркавы ансамбль урачыста адкрылі пасля шматгадовай рэканструкцыі. Далей..

Адказ на гэтае пытанне мы пачулі падчас цырымоніі ўшанавання дзеячаў культуры, прымеркаванай да 98-годдзя нацыянальнага сінематографа, у сталічным комплексе “Дыпсэрвіс Хол”. Далей..

Восем краін Садружнасці, сотні прыязных асоб — на гэтым тыдні Ташкент прымаў XV Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі. Далей..

Які Новы год без чараўніцтва? І ў Беларусі цудаў хопіць на ўсіх: за стварэнне казачнага настрою адказвае не толькі Дзед Мароз, але і... арганізатары Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Далей..

Работы беларускіх аўтараў прадстаўлены на 19-ым Міжнародным азіяцкім арт-біенале ў Бангладэш. Далей..

Рабочы візіт дэлегацыі Рэспублікі Карэлія ў Рэспубліку Беларусь адбыўся 7 і 8 снежня. Далей..

4 снежня ў Мінску прайшла афіцыйная цырымонія закрыцця V Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" Далей..

На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO прынята рашэнне аб уключэнні элемента “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Далей..

Дні культуры Казахстана завяршыліся ў Мінску 30 лістапада. Далей..

Міжнародны навуковапрактычны семінар “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў” завяршыўся ў Мінску 17 лістапада. У мерапрыемстве, акрамя беларускіх спецыялістаў, удзельнічалі прадстаўнікі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Далей..
Пытанні можна задаваць па тэлефоне 203 75 74 Далей..

Другі дзень Міжнароднага навукова-практычнага семінару "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў" праходзіць у гістарычна знакавым месцы - Мірскім замку. Далей..

Фонды музея-сядзібы "Пружанскі палацык" папоўніліся рэдкім экспанатам. Далей..

На бягучым тыдні міністр культуры Анатолій Маркевіч наведаў з рабочым візітам Аршанскі раён Віцебскай вобласці. Далей..

Надыходзяць халады, а значыць, і ўзрастае небяспека пажараў. Прычым не толькі ў жылых дамах, але і ў многіх дзяржаўных і недзяржаўных установах, у прыватнасці, у арганізацыях сферы культуры Беларусі. Зыходзячы ў тым ліку і са свайго журналісцкага вопыту, магу з упэўненасцю засведчыць, што агонь ва ўстанове культуры — даволі рэдкая з’ява. І часцей за ўсё яна здараецца ў сельскіх будынках, якія дасюль яшчэ абсталяваны пячным ацяпленнем. Хоць і звычайныя музеі, бібліятэкі ці школы мастацтваў, у якіх функцыянуе цэнтральнае, зразумела, не застрахаваныя ад няшчасных выпадкаў, звязаных з пажарнай бяспекай. Далей..

Больш за год Генеральная пракуратура расследуе крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Атрыманыя доказы дазваляюць сцвярджаць, што маштабы трагедыі значна большыя, чым меркавалася раней. Якія факты ўдалося ўстанавіць і як захоўваюць памяць пра гэтыя падзеі? Далей..
У Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Мерапрыемствы стартавалі 14 кастрычніка, калі адзначаецца Дзень маці, і працягнуцца да 21 кастрычніка, калі ўпершыню ў нашай краіне будзе святкавацца Дзень бацькі. Далей..

Наша краіна на гэтым тыдні прыняла Дні духоўнай культуры Расіі. Маштабны праект не толькі расквеціў жыццё сталіцы і рэгіёнаў яркімі імпрэзамі, але і дапамог наладзіць новыя сувязі між спецыялістамі дзвюх краін. Далей..

У Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь у рамках Дзён духоўнай культуры Расіі адбылося адкрыццё выставачнага праекта "Святыні старажытнага Ноўгарада – святло, якое дайшло да стагоддзя", падрыхтаванага Дзяржаўным музейна-выставачным цэнтрам "РОСФОТА" і Наўгародскім дзяржаўным аб'яднаным музеем-запаведнікам. Далей..

Калектыў Цэнтра культуры “Віцебск” — суполка няўрымслівых творцаў, якія ледзь не кожны дзень робяць святочным. Акрамя “Славянскага базару”, які немагчыма ўявіць без гэтых людзей, іх энергіі і крэатыву хапае на мноства іншых фестываляў і працу з самадзейнымі артыстамі. Зараз каманда пачынае новы, 67-ы сезон. З гэтай нагоды ў нашай рэдакцыі адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам ўстановы Глебам Лапіцкім. Далей..

Гэтае імя не раз трапляла на старонкі “Культуры” ў кантэксце размовы пра яго пляменніка — вядомага кампазітара Станіслава Манюшку. А сёння настаў час распавесці пра Дамініка Манюшку, чалавека-легенду, які дзеля шчасця сваіх падданых наважыўся на незвычайны і адчайны крок — вызваліў сялян ад прыгону і заняўся іх асветай. І гэта на самым пачатку ХІХ стагоддзя. Далей..

17 ліпеня мы будзем мець выдатную нагоду, каб узгадаць Яна Чачота (“імя славутага паэта-рамантыка, філамата і філарэта, фалькларыста, этнографа і драматурга, аднаго з найбуйнейшых дзеячаў беларуска-польскага фальклорна-літаратурнага сумежжа XIX ст.”) І не толькі ўзгадаць у хатняй цішы, але і ўшанаваць асобу “пачынальніка новай беларускай літаратуры” на дзяржаўным узроўні. Таму мы пачынаем расповед пра радавод і жыццёвы шлях аднаго з самых годных сыноў беларускай зямлі. Далей..

Бялынічы сёння ўступаюць у статус Культурнай сталіцы Беларусі! Расказваем пра шэраг падзей у горадзе. Далей..