
Адкрыты абласны фестываль народнай творчасці "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" пройдзе 26 жніўня. Далей..

Запал бывае заразлівым. Гэта — пра шчырую прыхільнасць да фальклору, якую ўсяляе ў сэрцы вучняў Наталля Буліцкая, кіраўнік узорнага ансамбля народнай песні “Святкі” Палаца дзяцей і моладзі “Золак” Мінска. Летась калектыў маляўніча адзначыў юбілей. За 25 гадоў з-пад крыла Наталлі “вылецела” мноства таленавітых дзяцей. Сёння мы раскажам пра феномен зацікаўленасці маладых людзей народнай творчасцю. Далей..

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу "Традыцыйнае інструментальнае выкананне на дыятанічных цымбалах" (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці). Далей..

Традыцыйнае свята чыгуначнікаў "Сталёвая магістраль" сабрала на станцыі Ашмяны мясцовых жыхароў і шматлікіх гасцей. Далей..

Ля сцен Крэўскага замка 19 жніўня адбудзецца фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва". Далей..

Дасягненні рэгіянальнай культуры Гродзеншчыны пакажуць на фестывалі "Панямоння жыватворныя крыніцы". Далей..

Брэндавыя мерапрыемствы месяца Далей..

29 ліпеня ў Маладзечанскім раёне адбудзецца свята песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета". Далей..

Майстрых з усёй Гродзеншчыны ў абласным цэнтры сабрала свята народнай творчасці “Ад прадзіва да ткацтва”, прымеркаванае да Года міру і стварэння. Далей..

Можна пачаць нестандартна. Жылі-былі Вольга і Уладзімір Квашко, майстры ды таленты вялікія. Усё, да чаго дакранаюцца, у золата пераўтвараецца… А можна і звыкла гаворку павесці. Прыкладна так. Раённы дом рамёстваў у Сянно пераехаў з цеснага памяшкання на вуліцы Савецкай на шыкоўныя плошчы былой сярэдняй школы па вуліцы Кастрычніцкай. І пачалося зусім іншае творчае жыццё… Зрэшты, абодва пачаткі вымагаюць ад сённяшняга сюжэта цалкам казачнага зместу. Далей..

Аматараў жартаў запрашаюць на Рэспубліканскі фестываль гумару "Аўцюкі-2023". Далей..

У Беразіне 17 чэрвеня пройдзе рэгіянальнае свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары". Далей..

У Докшыцах 8 ліпеня пройдзе фестываль траў "Жывая сіла". Далей..

Абласны фестываль народнай творчасці "Ад пражы да ткацтва" пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня. Далей..

За кошт спецыяльных грантаў Прэзідэнта сёлета рэалізуюцца 10 творчых праектаў у галіне культуры. Выплат удастоіліся адмыслоўцы, якія ўжо зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё сферы. Дадатковая падтрымка дзяржавы дапаможа пайсці далей у даследаванні і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны, ва ўмацаванні гістарычнай памяці. Далей..

У Гродна адкрылася выстава этнапрадметаў "Нам засталася спадчына". У экспазіцыі сабраны прадметы з этнаграфічных калекцый раённых музейных залаў, створаных на базе клубаў, і вырабы народнай творчасці пачатку ХХ стагоддзя: тканыя ручнікі, дываны, паясы, калекцыі прадметаў побыту і элементы народнага касцюма Панёмання. Далей..

У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра днямі рэалізоўваўся арт-праект “Партрэт майстра”. На вернісажы ішла гаворка і пра тое, у чым вытокі рамесніцкай актыўнасці на беларускай зямлі. У іншых краінах нават пры вялікім старанні аналагаў не адшукаць. Віцебскі праект і падштурхнуў да стварэння гэтага артыкула. Далей..

Рукам чалавека падуладна ўсё: яны могуць будаваць дамы, пісаць казкі і апавяданні, увішна граць на музычных інструментах, гатаваць смачныя стравы. Дзякуючы рукам, наш свет становіцца больш яркім, цікавым. А людзі, якія ўсё гэта робяць, адораныя Богам, бо валодаюць стваральнай сілай. Такая ёсць і ў працавітай Людмілы Лебедзевай. Далей..

У Віцебску адкрылася выстава аўтарскага тэкстылю "Лічбы" Маргарыты Шчамялёвай. Усе прадстаўленыя ў экспазіцыі работы выкананы ўручную. Кожны з габеленаў мае ўласную асацыяцыю і глыбінны падтэкст. Далей..

Сапраўдныя творцы здольныя заражаць навакольных сваім мастацтвам. І першымі пад гэта цудоўнае “апрамяненне” трапляюць блізкія. Ірына Кухціна — захавальніца старадаўняй традыцыі вырабу саламяных павукоў. Народны майстар Беларусі часта кажа, што ў яе дзве дачкі. Першая — Быхаўская дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў, дырэктарам якой яна з'яўляецца. Другая — Аляксандра — дастойная пераемніца маці. Апошні тыдзень студзеня Ірына і Аляксандра правялі ў Казані. Што рабілі ў Татарстане беларускія майстрыхі і як гэта — жыць у сям'і, дзе пануе прыгажосць, — распавядае таленавітая дзяўчына. Далей..

Нават у самы пахмурны дзень, калі дрэвы стаяць яшчэ голыя, Ярмакі ўмудраюцца выглядаць прывабна. Хто лепш, як не чалавек творчы, можа годна ацаніць гэтае месца? А калі прыходзіць адчуванне, што тут жыве дух тваіх продкаў, то гэты маляўнічы куток становіцца асабліва дарагім. Бясцэнным! Далей..

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву "Чараўнiцы-каравайнiцы" правялі ў Паўлаўскай этнагасцёўні анімацыйную праграму "Цуда-печка" для вучняў 5-6 класаў СШ №8 г. Слоніма. Далей..

Майстры народных рамёстваў Віцебскай вобласці прадставяць тканыя ўручную аўтарскія кілімкі і вытанчаныя габелены на дзвюх выставах-конкурсах у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Далей..

У Магілёве пройдзе творчая прэзентацыя Дрыбінскага раёна. Для гасцей запланаваны канцэрт з удзелам найлепшых калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў, а таксама выстава. Далей..

У Гродне адкрылася выстава ручных вырабаў "Велікодны дар". У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 творчых работ у розных тэхніках: саломапляценне, вышыўка, разьба, кераміка, ткацтва, роспіс. Далей..

З 10 лютага па 18 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працуе Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”. Далей..

Прэзентацыя ўнікальных вырабаў, выкананых рукамі беларускіх майстроў народных мастацкіх рамёстваў аб'яднання "Белмастацпромыслы", адбылася ў Брэсце. У якасці экспанатаў прадстаўлены эксклюзіўныя вырабы ручной работы, вырабы з лёну, саломы, копіі знакамітых слуцкіх паясоў, сталовая бялізна з арнаментамі, арыгінальныя нацыянальныя лялькі. Далей..

Інклюзіўны праект "Фундамент творчасці" прадставілі ў Віцебску. На працягу 2022 года на прадпрыемствах Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і г. Лепеля праходзілі выязныя майстар-класы па валянні з воўны. Людзі з інваліднасцю ўсіх катэгорый (дзеці і дарослыя) і ўсе неабыякавыя да творчасці, рабілі міні-карціны з воўны на вольную тэму. Усе працы, якія звалялі ўдзельнікі, увайшлі ў склад агульнай кампазіцыі, прадстаўленай на выставе. Далей..

Ажурная лілея, кошыкі з кветкамі, навагоднія вяночкі, званочкі, ялінкі, пано, мініяцюрныя букецікі, паветраныя павукі, жаночыя абадкі, капелюшы — і ўсё гэта з саломкі. Прыгажосць і разнапланавасць беларускага золата, якое цяпер мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, на сваёй выставе прадставіла наваполацкая майстар Нэлі Радзько. Далей..

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 21 студзеня рэканструюе абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Далей..